Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дзякуй за хлеб, дзякуй за працу!

1811 0 23:13 / 24.01.2008
На абласным свяце “Ураджай-2004” ушаноўвалі лепшых хлебаробаў
Ужо атрымалі ўзнагароды ў Ваўкавыску на “Дажынках-2004” камбайнеры, ва-дзіцелі, кіраўнікі тых раёнаў і гаспадарак, што выйшлі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва на жніве. Але ж добрасумленна, самааддана працавалі сотні іншых земляробаў, і іх асабісты ўклад у рэкордны сёлетні намалот зерня таксама значны. Гэта падкрэсліў падчас святкавання “Дажынак-2004” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даручыў тады на абласных і раённых узроўнях падзякаваць усім, хто паказаў найлепшыя вынікі на жніве ў сваёй гаспадарцы, раёне, вобласці. І такое свята, дзе ўшаноўвалі лепшых хлебаробаў Гомельшчыны, адбылося напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Там жа была разгорнута выстаўка прадукцыі мясаперапрацоўчых камбінатаў Гомеля, Жлобіна і Калінкавіч, ААТ “Малочныя прадукты” г. Гомеля.
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта А. С. Якабсон, звяртаючыся да за-прошаных на свята “Ураджай-2004” механізатараў, вадзіцеляў, кіраўнікоў гаспадарак і раёнаў, шчыра падзякаваў усім за нястомную і выніковую працу.
— Сёлета Гомельшчына сабрала больш за 870 тысяч тон зерня, што на сорак працэнтаў больш мінулагодняга паказчыка. Сярэдняя ўраджайнасць склала 27 цэнтнераў з гектара, — паведаміў кіраўнік абласной вертыкалі.
Назваў Аляксандр Серафімавіч і лідэраў сярод раёнаў. Наперадзе — Рэчыцкі, дзе атрымана больш як па 37 цэнтнераў збожжа з гектара, а намалот склаў амаль 80 тысяч тон. У Гомельскім раёне сабралі 52 тысячы тон збожжа, а ўраджайнасць склала 31 цэнтнер з гектара. Добра па-працавалі хлебаробы такіх гаспадарак, як “Чырвоны сцяг”, “Урыцкае”, “Асобіна”, “Абарона краіны”, “Чырвоная Армія”, “50 гадоў Кастрычніка”.
Рэкордную ўраджайнасць збожжавых культур атрымалі ў СВК “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна (56,2 цэнтнера з гектара), СВК “Запясочча” Жыткавіцкага раёна (51,3 цэнтнера з гектара), РСУП “Уваравічы” і КУП “Саўгас “Краснаакцябрскі” Буда-Кашалёўскага раёна (50,4 цэнтнера з гектара).
На сёлетнім жніве было задзейнічана больш за 2 тысячы экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Намалоту больш за адну тысячу тон дасягнулі 24 экіпажы.
Дзякуючы стараннай працы ўсіх разам і ўдалося выканаць даведзеныя да вобласці паказчыкі, засыпаць асноўны і страхавы фонды збожжа. Атрыманы таксама добрыя ўраджаі гародніны, бульбы, назапашана ўдосталь кармоў для жывёлы.
І вось наступіў самы ўрачысты момант свята — узнагароджванне перадавікоў.
А. С. Якабсон першымі запрасіў на сцэну старэйшых хлебаробаў Гомельшчыны Герояў Сацыялістычнай Працы камбайнераў М. А. Караткевіча з Кармянскага раёна і Г. М. Катлярова з Веткаўскага раёна. Ганаровыя граматы аблвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі камбайнеры Г. П. Кот і Д. М. Талкачоў з сельгаспрадпрыемства “50 гадоў Кастрычніка” Рэчыцкага раёна, якія занялі першае месца ў абласным спаборніцтве.
Камбайнеры У. А. Гатоўскі і Д. М. Сысоеў з саўгаса імя Чапаева (другое месца), І. Голуб і А. Мікалуцкі (трэцяе месца) таксама атрымалі з рук губернатара вобласці Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.
Павіншаваў А. С. Якабсон і кіраўнікоў лепшых гаспадарак — В. І. Плестакова (саўгас “Краснаакцябрскі”), У. А. Дворніка (саўгас-камбінат “Зара”), А. П. Падалячына (СВК “Крыўск”) (на здымку), Т. А. Струк (ЧСП “Отар”).
Вялікая група механізатараў і вадзіцеляў, што занялі другія і трэція месцы, таксама атрымала ўзнагароды, якія ўручылі першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч, старшыня аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк, старшыня абкама га-ліновага прафсаюза М. П. Літвінюк.
Каляровы тэлевізар уручыў дырэктару саўгаса “Ельскі” А. Г. Марозавай старшыня абласнога фонду міру Ц. І. Глушакоў, а механізатар СВК “Чырвоная Армія” С. М. Ратуцкі атрымаў халадзільнік ад кіраўніцтва РУП “Гомсельмаш”.
Для ўдзельнікаў абласнога свята дажынак гралі, спявалі, танцавалі шматлікія творчыя калектывы. Цёпла былі сустрэты выступленні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Галіны Паўлянок, зоркі беларускай эстрады Іны Афанасьевай, канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам
Ю. Васілеўскага.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
ЧП и криминал
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg