![Баннер на сайт 816х197.jpg Баннер на сайт 816х197.jpg](/upload/medialibrary/3d6/229o5iqkkydun9xflbeneeggfm4xj8s0.jpg)
Да літаратуры з малых гадоў: у дзіцячым садзе № 161 Гомеля адзначылі міжнародны Дзень роднай мовы
815 15:25 / 22.02.2024 / Ала Грыб Тут ужо не першы год працуе група з беларускай мовай навучання. «Мова – скарб душы і думак крылы» – пад такой назвай было арганізавана музычна-літаратурнае свята, на якое сабраліся выхаванцы, іх бацькі і супрацоўнікі дзіцячага сада.
![](null)
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў член саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Болсун. Ён расказаў аб сваёй творчай дзейнасці, прачытаў свае вершы. Загадчык аддзела абслугоўвання вучняў 1-5 класаў абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Наталля Нікіціна пазнаеміла ўдзельнікаў мерапрыемства з дзіцячымі творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе.
Дзеці з асаблівым задавальненнем дэманстравалі свае поспехі ў веданні беларускай мовы: яны перакладалі з рускай мовы на беларускую, чыталі вершы беларускіх аўтараў, у тым ліку і Міхаіла Болсуна, спявалі песні, праслаўляючыя сваю краіну і родную мову, выконвалі беларускія народныя танцы. З усіх куточкаў дзіцячага сада ў гэты дзень гучала беларуская мова – прыгожая, ласкавая, меладычная.
![](null)
![](null)
Фото дзіцячага сада № 161
Детский сад