Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У панядзелак у абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна адкрыецца выстава “Кніга Беларусі”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства

1749 0 03:00 / 18.08.2012
Як расказалі у музеі рэдкай кнігі бібліятэкі, выстава пазнаёміць з друкаванымі выданнямі апошняй трэці ХІХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Адно з іх – «Гомельские народные песни…», сабраныя ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета членам імператарскага геаграфічнага таварыства Зінаідай Радчанка. Кніга, выдадзеная ў 1888 годзе ў Санкт-Пецярбургу, змяшчае 676 песень і 83 прыказкі, якія даюць уяўленне аб духоўнай культуры жыхароў міжрэчча Дняпра і Сожа. Надзвычай цікавыя і “Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западеного края”, сабраныя Паўлам Шэйнам. У гэтай кнізе сабраны абрадавыя, жартоўныя, побытавыя і іншыя песні, апісанні абрадаў. Усе выданні вызначаюцца прыгожымі пераплётамі і выдатна ілюстраваны.
Основные события


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать