Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Першы ў Беларусі Zouk-кліп (фота, відэа)

4521 5 00:46 / 09.07.2013
Пад такой назвай ў ноч з 5 на 6 ліпеня з’явілася відэа на YouTube. Свежы погляд на знакамітую песню прапанавала ініцыятыўная група школы танцаў «Крэда», якая пачала рэалізаваць праект «Беларуская Купалінка ў стылі бразыльскага зуку». Упершыню ў Беларусі была створана зук-аранжыроўка беларускай песні, выконвае якую гурт «Харошкі». Аўтарка ідэі кліпа і выканаўца жаночай партыі танца — Святлана Аўчыннікава. Яна таксама і аўтар сацыяльнага праекта «Zouk ужо ў Беларусі».   Для тых, хто не ведае, нагадаем, зук (zouk) — парны танец, які лічыцца танцам XXI стагоддзя. У перакладзе з крэольскай мовы «Zouk» — «вечарынка», «фестываль». Яго аснову складае кантактная імправізацыя. Бразыльскі стыль зука выконваецца на тры рахункі, якія нагадваюць рытм біцця сэрца. Святлана Аўчыннікава на пытанне «што агульнага паміж славянскім святам Купалле і бразільскім зукам?» адказвае: — На маю думку, аб’яднанне дзвюх фолк культур вельмі гарманічнае. Бо і ў Купаллі і ў бразільскім танцы — адна тэма: кахання, імпульсіўнасці, свабоды, загадкавасці, пачуццёвасці і шчырасці. Насамрэч для нас вельмі сугучны бразільскі танец, бо ён дае магчымасць распавесці гісторыю беларускага абраду. Засталося дадаць, што на сённяшні дзень зук-супольнасць па ўсёй Беларусі налічвае каля 150 удзельнікаў з Мінску, Брэста, Гомеля, Гродна. Кожны ў сваім горадзе развівае гэты напрамак. Штомесяц удзельнікі зук-супольнасці прымаюць удзел у мiжнародных фэстах, дзе бяруць майстар-класы ў вядомых настаўнікаў. 15 чэрвеня беларуская каманда заняла першае месца ў «Corpo Carioca Zouk International Congress 2013», які праходзіў у Санкт-Пецярбурзе, і стала пераможцай у шоў «How to be a Carioca». — Хутка будзе створаны адзіны беларускі лагатып зуку, адзіны акаўнт ў соцсетках, дзе можна будзе даведацца падрабязней пра гэты стыль танца ў Беларусі і за мяжой, — распавяла Святлана Аўчыннікава.
Фото Алесь Свішчанкоў
Основные события
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
афігець....нешта вашыя публікацыі дысыць трапна страляюць побач са мной))))...то Светлагорск, то Парычы, то дзяўчына з якой знаёмы)))
Цитировать
Наталья Пригодич 01/01/1970 03:00
насамрэч свет цесны, Алесь))) Дарэчы, а я Святлану раней не ведала, учора пазнаёміліся толькі)
Цитировать
фотограф 01/01/1970 03:00
Получается так, что на протяжении всего своего существования ансамбль "Хорошки" выдавал за белорусскую хореографию бразильский зук?
Цитировать
Наталья Пригодич 01/01/1970 03:00
Фотограф, на YouTube под этим клипом есть ответ, цитирую : "Аранжыроўшчык --Baker (BY)
Саўндтрэк "Харошкі - Купалінка (Baker (BY) Zouk edit)"
Цитировать
Baker (BY) 01/01/1970 03:00
Если Вы хотите более подробнее познакомиться с автором аранжировки, тогда прошу переходить на сайт самого Baker (BY). Там Вы услышите другие, созданные мной, треки.

Спасибо за внимание!
Цитировать
Горин_сайт.jpg