Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Выстава “Казка ў дрэве” адкрыецца ў Гомелі

1494 0 00:17 / 27.12.2013
  Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава 27 снежня у 16.00 Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, дрэва – адзін з самых архаічных сімвалаў у традыцыйнай культуры. Гэта і Сусветнае Дрэва, і дрэва-мяжа, і дрэва-лекар… У народзе вельмі шчыльна распрацавана размежаванне добрых і нядобрых дрэў, мужчынскіх і жаночых. Сыходзячы з вопыту шматгадовай збіральніцкай працы Веткаўскага музея, можна смела сцвярджаць, што менавіта дрэвам належала важная лекавая функцыя ў народнай медыцыне. Шматлікія рэцэпты  лекавых адвараў не абыходзіліся амаль ніколі  без пупышак, лісцяў і карэнняў дрэў. Асаблівую ўвагу прыцягвае да сябе пласт тэкстаў замоў, якімі карысталіся жанчыны-знахаркі, каб вылечыць, зрабіць добрую справу для чалавека, а часам і ліхую бяду наклікаць на ворага. У шматлікіх рытуальных тэкстах-замовах цэнтрам усяго дзеяння выступае менавіта дрэва. Відаць, таму і склаліся ў чалавека своеасаблівыя адносіны да дрэва, як нечага таямнічага і загадкавага. А вось жыхар Гомеля Барыс Васількоў —  сапраўдны чараўнік па дрэве. Пад яго ўмелымі рукамі звычайны абрубак дрэва, пень, сучок сапраўды ажывае. Ён па-майстэрску выразае і злосных ваўкоў, і дужых мядзведзяў, і палахлівых зайцаў, кемлівых мышак, і нават цэлыя казачныя гісторыі: “Піліпка-сынок”, “Залатая рыбка”, “Калабок”. І так працягваць можна да бясконцасці. Самае галоўнае ў працах майстра – гэта характар, якім ён надзяляе кожнага са сваіх драўляных герояў. “Я ж з душой усё раблю, кожны з іх – гэта я”, – дзеліцца разважаннямі, кажучы пра свае работы, майстар. Дапаўняе выставу ўнікальная калекцыя тканых ручнікоў “дубраўскай” традыцыі. Менавіта на гэтых ручніках, як і ў замовах, цэнтрам кампазіцыі становіцца вобраз дрэва як медыятара паміж нябёсамі, зямлёй і падземным светам.  
Основные события
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg