Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Юбілейныя "Славянскія літаратурныя дажынкі" адкрыюцца ў "ленінцы"

2586 0 17:17 / 29.08.2016
2 верасня, у 12.00, у абласной универсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё X Mіжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”. Як паведаміў старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, у ім прымуць удзел звыш 70 літаратараў рэгіёна і краін СНД. Пройдуць прэзентацыі кніг, выдадзеных на працягу года гомельскімі літаратарамі, сумесныя праекты з арганізацыямі-партнёрамі Расіі і Украіны. Новым членам СПБ будуць уручаны членскія білеты.
Пераможцы творчага конкурсу “Праваслаўе – мая надзея”, якое аддзяленне СПБ правяло сёлета сумесна з Гомельскай епархіяй, таксама будуць уганараваны. На свяце пройдзе фінал — 4 этап абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 95-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.
У 11.30 пісьменнікі наведаюць выставу “Па-сапраўднаму народны”, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка.
2 верасня ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры (Ірынінская, 16) у рамках Года культуры ў Беларусі, праекта “Вечары нацыянальных культур”, да Дня беларускага пісьменства і з нагоды 10-годдзя Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” адбудзецца “ВЕЧАР СЛАВЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ”. У мерапрыемстве прымуць удзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва.
16-17.00 – файе: атмасфера культуры і літаратуры славянскіх народаў – беларускае, рускае і ўкраінскія падвор’і. На іх працуюць народныя музыкі, рамеснікі, бандурысты, гарманісты, чытальнікі, выстава-продаж кніг гомельскіх аўтараў і гасцей свята.
17.00 - 18.30 – верхні танцпол: літаратурна-музычная гасціная з удзелам дэлегацыі літаратараў Беларусі, Расіі, Украіны і аўтараў народнага аматарскага аб’яднання “Арт-кафэ на Ірынінскай”, калектываў ГЦК. Уваход свабодны для ўсіх жадаючых.

3 верасня 2016 года, па ўсталяванай традыцыі, літаратурны фестываль знойдзе свой працяг за межамі абласнога цэнтра.
Пісьменнікі Гомельшчыны і літаратары з Украіны і Расіі гэты дзень правядуць сярод землякоў вядомага беларускага драматурга, у аграгарадку Журавічы Рагачоўскага раёна. Тут, у 11.00, на плошчы перад СДК, ля бюста А.Я. Макаёнка адбудзецца мітынг памяці і ўскладанне кветак да помніка народнаму пісьменніку Беларусі А.Я. Макаёнку з нагоды 95-годдзя.
З 11.30 да 12.00 будзе экскурсія па музеі народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка.
З 12.00 да 14.00 пройдзе міжнароднае літаратурнае свята “На зямлі Макаёнка”, прысвечанае 95-годдзю Адбудзецца прэзентацыя кніг “Паслядоўнікі Макаёнка. Айчына ў сэрцы і думках”, “Берагі дружбы”, “Тураўская рапсодыя” і іншых
17.00-18.00, г. Рагачоў. Павільён “Слова пісьменніка”. “Жывая класіка” – працяг творчых выступленняў пісьменнікаў Гомельшчыны, Расіі і Украіны.

4 верасня 2016 года, г. Рагачоў.
10.00 – 10.30. Кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі і Гомельскага аддзялення СПБ, пісьменнікі Беларусі, Расіі і Украіны закладваюць побач з будынкам спартыўнай школы і перад стадыёнам алею да 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі.
10.30 – 11.40. (Павільён “Слова пісьменніка” на Фестывалі кнігі і прэсы). Выступленне старшыні Гомельскага аддзялення СПБ, празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Гаўрыловіча. Уручэнне 10 абласных літаратурных прэмій (імя І.Мележа, І.Шамякіна, А.Макаёнка, І.Навуменкі і іншых пісьменнікаў-землякоў) і ўзнагарод аддзялення і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
14.00 – 16.00 (Павільён “Слова пісьменніка” на Фестывалі кнігі і прэсы). – Творчыя выступленні кіраўніцтва СПБ і пісьменніцкіх арганізацый абласцей.
15.30. (Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча).
Уручэнне абласных літаратурных прэмій імя Кірылы Тураўскага 2016 года; уручэнне дыплома ганаровага грамадзяніна Рагачоўскага раёна аднаму з літаратараў Гомельскага аддзялення СПБ.


Год культуры


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать