Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Раённы конкурс маладых талентаў "Зорная крынічка" прайшоў на Лоеўшчыне

1828 0 18:08 / 05.12.2016
Журы пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Кауравай не скупілася на апладысменты.
Як паведаміла загадчыца сектарам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юлія Асадчая, сярод 13-18-гадовых вакалістаў першыя тры месцы размеракаваліся так: Анжаліка Усцінава, Валерыя Чучвага і Ангеліна Сакалоўская. Сярод старэйшых спевакоў — 18-31 год — Марыя Шкаляр, Юлія Ластаўка і Вераніка Новік занялі першыя тры прыступкі. Лепшым дуэтам у гэтай жа ўзроставай катэгорыі журы назвала Паўла Радчанку і Кацярыну Голубеву, а сярод трыа другое месца ў Любові Мяшэчак, Алены Буглак і Вольгі Верамеенкі. Пераможцам уручаны дыпломы і памятныя кубкі.
Падзячныя лісты за ўдзел атрымалі дуэты ў складзе 13-18-гадовых Карыны Гукавай і Ірыны Абрубавай, а таксама дуэт “Мая гітара”. У слухачоў і балельшчыкаў конкурсу была цудоўная магчымасць парадавацца за юныя таленты Лоеўшчыны, атрымаць асалоду ад іх спеваў.
Год культуры


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать