Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


,,,Тым імя мілае вышэй

2295 0 19:29 / 09.12.2016
...У раннім дзяцінстве паэт перажыў смерць маці, пераезд з Мінска ў Ніжні Ноўгарад. Там ён вельмі ўзрадуецца вестцы, што ў родным краі надрукавалі яго верш “Музыка”...
Хвароба на сухоты паўплывала на лёс таленавітага юнака, якому сам акадэмік Шахматаў прарочыў вучобу ў Пецярбургскім універсітэце, а рэдакцыя “Нашай нівы” рэкамендавала. Аднак бацька катэгарычна настойваў, каб сын не з’язджаў з Яраслаўля ў сыры горад на Няве, працягваў тут вучобу ў юрыдычным ліцэі. Тыф, потым чарговае запаленне легкіх, і такая туга па радзіме! Зборнік “Вянок” — стане яркай падзеяй тагачаснага літаратурнага жыцця.
Вяртанне ў Мінск, калі горад ужо быў прыфрантавым — германцы стаялі пад Баранавічамі. Здароўе пагаршаецца, і паэт пад націскам Адама Багдановіча накіроўваецца ў Крым. У Ялту ў далёкім 1914-м годзе, па згадках літаратуразнаўцы Анатоля Клышкі, паэт ехаў праз наш Гомель. Аднак і на поўдні стан здароўя паэта не палепшыўся. Гаспадыня пакоя, які зняў, эканоміла на паліве, і паэт паціху згасаў.
“Добры дзень, стары верабей. Маладому вераб’ю блага...” Адам Багдановіч прачытае гэтае сынава пісьмо значна пазней. 26 мая 1917 года Максім памёр, пакінуўшы нам незабыўную сваю лірыку пра зорку Венеру, слуцкіх ткачых, марозны звонкі вечар... Сёння ля помніка паэту ў Мінску, а таксама ў адноўленым літаратурным музеі Максіма Багдановіча гучаць яго неўміручыя радкі:
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся рука,
Заміж персідскага ўзора
Цвяток радзімы васілька
Год культуры


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать