7 ліпеня Беларусь адзначыць 135-годдзе з дня нараджэння свайго Песняра, народнага паэта Янкі Купалы
4371 0 20:44 / 12.01.2017
“Асоба Купалы значная і за межамі Беларусі. Расія, Польшча, Украіна, Літва, Славакія таксама будуць святкаваць яго юбілей. Янку Купалу павінны ведаць і памятаць як вялікага паэта і вялікага дзеяча не толькі нашы сучаснікі, але і нашы нашчадкі” — падкрэсліў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў.
Нарадзіўся Янка Купала (Іван Луцэвіч) ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і збяднелых беларускіх шляхцічаў — Дамініка Ануфрыевіча і Бянігны Іванаўны (Валасевіч), якія арэндавалі зямлю ў памешчыкаў.
У 1972 годзе ў Вязынцы была рэстаўравана хата, у якой нарадзіўся паэт, створана новая музейная экспазіцыя, якая мадэрнізавана ў 2012 годзе: узноўлены інтэр’ер пакояў 1881-1883 гадоў.
Музейны філіял у вёсцы Яхімоўшчына распавядае пра пачатак творчасці паэта. У 1906-1907 годзе Іван Луцэвіч працаваў тут памочнікам вінакура на бровары пана Любанскага.
У цяперашняй вёсцы Харужанцы Лагойскага раёна, дзе паэт напісаў больш 80 значных твораў, таксама створаны філіял “Акопы”. Бянігна Іванаўна арэндавала тут зямлю на тагачасным хутары Міхалішкі. Ён згадваецца ў знакамітай купалаўскай “Паўлінцы”.
На Аршаншчыне таксама ёсць мемарыяльны запаведнік — музейны філіял “Ляўкі”. Летам 1935 года Янка Купала жыў тут у сям’і копыскага ляснічага М. І. Шыманскага, пакуль будавалася (адпаведна ўрадавай пастанове) дача. У час Вялікай Айчыннай вайны яна згарэла і была адноўлена ў 1981 годзе. У 2015 годзе тут створана новая дакументальная экспазіцыя “Госці”. Ёсць і гараж, у якім экспануецца машына “Шэўрале”, — яе паэту ў 1939 годзе падараваў урад БССР.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать