У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у Гомелі ў гарадскім цэнтры культуры пройдзе «Вечар беларускай культуры».
Далучыцца да традыцый продкаў можна будзе на выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці і народных рамёстваў, страў нацыянальнай кухні.
Увесь вечар прысутныя змогуць атрымоўваць асалоду ад беларускіх народных мелодый у выкананні вядомых выканаўцаў і калектываў. У 18.30 распачне канцэрт фолк-гурт «Ягорава Гара», і вядома ж, створыць сапраўднае свята-шоу.
Пачатак вечара беларускай культуры ў 17.00. Праводзіцца ён у рамках праекта «Вечары нацыянальных культур у ГЦК».