Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У Валаўску правялі абрад “Саракі”

4141 0 17:38 / 24.03.2017

Спадчына — наш бясцэнны духоўны скарб, які мы павінны зберагчы і перадаць нашчадкам. Веданне мінуўшчыны, адчуванне повязі часоў і падзей даюць чалавеку трывалы грунт для існавання на зямлі, дазваляюць ясна глядзець у будучыню.

Захаванне народных традыцый і перадача іх маладому пакаленню з’яўляецца галоўнай мэтай супрацоўнікаў Валаўскага цэнтра народных традыцый Ельскага раёна. Пра гэта сведчыць абрад “Саракі”, які правялі ў Валаўску ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля “Валошкі” под кіраўніцтвам Ганны Ляўкоўскай.

— 22 сакавіка — дзень вясенняга раўнадзенства, — расказала дырэктар Валаўскага ЦНТ Галіна Чадзюк. — Гэты дзень лічыцца нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Нашы продкі з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзён з маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на ўвесь год — сяўбу. Кліматычныя ўмовы не дазвалялі памыліцца: пасееш раней — вымерзне, позна — высахне, і можна застацца без збожжа зімой. Таму так уважліва адносіліся нашыя продкі да гэтага дня.

Падчас абраду ў выкананні ўдзельніц калектыву “Валошкі” гучалі ўнікальныя старадаўнія спевы, аўтэнтычныя вяснянкі. Разам з дзецьмі — ўдзельнікамі гурткоў, якія працуюць пры клубе, — вадзілі карагоды, праводзілі гульні, гукалі вясну: “Жаваронкі, прыляціце, красна лецейка прынясіце…”. Як сімвал 40 выраяў, што павінны прыляцець на свята Саракі, дзеці падкідвалі на абрусе выпечаных жаваронкаў.

Пасля правядзення абраду Саракі ўсе жадаючыя маглі прайсці з экскурсіяй па цэнтры народных традыцый, сфатаграфавацца ў этнаграфічным кутку сярод рэдкіх экспанатаў, сабраных работнікамі ўстановы культуры.


Фото Аляксандра ГАЗУКА
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg