Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Арлен Кашкурэвіч не згодзен з Мацісам

1784 0 10:00 / 20.11.2010
У Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава адкрыта персанальная выстава народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча.
Усе 26 яго графічных твораў, прадстаўленых на выставе, робяць нас пэўным чынам яго сааўтарамі, аднадумцамі. Яны прасякнуты глыбінным адчуваннем нашай драматычнай гісторыі, філасофскім асэнсаваннем не толькі мінулага, але і сучаснага жыцця. Такое адчуваецца нават у серыі, так і хочацца сказаць, замалёвак з натуры “Гэтае мілае гарадское жыццё...” Але самі творы адразу ж выяўляюць іранічнасць падтэксту назвы цыкла. Не такім ужо і мілым аказваецца гэтае жыццё, калі разглядваеш карціны “Людзі ў тумане”, “Мы толькі прахожыя”, “Сабачая пляцоўка”, “Сустрэча”, “Сон старога музыканта”. Толькі зрокавага ўспрымання для іх вельмі і вельмі мала. Вачыма пачынае глядзець душа…
Арлен Кашкурэвіч вядомы, перш за ўсё, графічнымі серыямі “Партызаны”, “Купаліяна”, “Асветнікі”, “Святыя зямлі беларускай”, “Прысвячэнне В. Быкаву”... Ён з пранікнёнай таленавітасцю аздобіў многія кнігі, у тым ліку “Курган” Янкі Купалы, “Песню пра зубра” Міколы Гусоўскага, “Каласы пад сярпом тваім” і “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча, “Снежныя зімы” Івана Шамякіна, “Хатынскую аповесць” Алеся Адамовіча.
Светлагорцы маюць рэдкасную магчымасць пабачыць прасякнутую гістарычнай веліччу яго карціну “Паляванне ў Вялікім княстве Літоўскім” і славуты трыпціх “У часы Ірада”.
Як прызнаўся Арлен Кашкурэвіч, ён не згодзен з Анры Мацісам, які нібыта аднойчы заўважыў, што хацеў бы, каб яго творы былі для гледачоў чымсьці накшталт утульных крэслаў. “Для мяне важна, каб мае карціны, наадварот, перашкаджалі гэтай уяўнай утульнасці, заклікалі да эмацыянальнага роздуму”, — гаворыць Арлен Міхайлавіч.
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg