Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


“Берагіня” збірае сяброў

2877 0 19:19 / 07.12.2010
IMG_0561У Мінску ў рамках правядзення этнаграфічных канцэртаў “Фальк­лор беларускай глыбінкі” адбылася прэзентацыя рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Такіх мерапрыемстваў на знакамітай Рудабельскай зямлі прайшло ўжо шэсць. “Эксклюзіў у цэнтры Еўропы” — адна з неафіцыйных назваў фестывалю. Яго заснавальнікі — Міністэр­ства культуры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абласны і Акцябрскі раённы выканаўчыя камітэты, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”.
У праекце прынялi ўдзел дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя групы, ансамблі народнай музыкі, пары-выканаўцы народна-побытавага танца, індывідуальныя выканаўцы твораў розных відаў традыцыйнай культуры, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную мастацкую культуру свайго краю. Дзякуючы падтрымцы нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА фестываль “Берагіня” стаў прэстыжным для творчых калектываў з краін бліжняга і дальняга замежжа: Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Літвы, Латвіі.
Аўтар і кіраўнік праекта Мікалай Козенка падчас пасяджэння круглага стала, які таксама праходзіў у рамках прэзентацыі “Берагіні”, прааналізаваў механізмы сістэмнага этнакультурнага выхавання на Беларусі. Навукоўцы, работнікі культуры і адукацыі абмеркавалі пытанні вывучэння і захавання традыцый беларусаў, а таксама пераймання трансляцыі нематэрыяльнай і матэрыяльнай культуры бацькаўшчыны дзецьмі і моладдзю ў школьнай і пазашкольнай практыцы, у рэгіянальных установах мастацтва. Пальму першынства ў гэтай справе трымае Акцябрскі раён.
Цікавымі атрымаліся выставы прадстаўнікоў Акцябршчыны: школьнікі займаліся традыцыйнымі рамёствамі: вышыўкай, ткацтвам. З задавальненнем падчас правядзення майстар-класаў яны дзяліліся сваімі ведамі з дарослымі. Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з фоталетапісам фестывалю “Берагіня” ў творчасці Яўгена Пясецкага.
Уразіла і выстава аналітычна-метадычнай літаратуры, у тым ліку малых формаў друкаванай прадукцыі: брашур, буклетаў, прысвечаных традыцыйнай культуры. 
Фальклор беларускай глыбінкі прадставілі на этнаграфічным канцэрце ў Мінску аўтэнтычны гурт “Перазвоны” Гацкага сельскага Дома культуры, узорныя фальклорныя ансамблі — “Рудабельскія зорачкі” Акцябрскага цэнтра вольнага часу, “Некрашынка” Валосавіцкага сельскага Дома народнай творчасці, “Цярэшкавы шчодрыкі” Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, удзель­нікі конкурсу танцавальных пар, а таксама народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Міжрэчча” Пагосцкага сельскага клуба Жыткавіцкага раёна.

Людміла МЕЛЬНІКАВА,
вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах
абласнога цэнтра
народнай творчасці
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg