Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Пірэвіцкі самародак

1573 0 22:43 / 06.01.2011
Споўнiлася 190 гадоў з дня нараджэння мастака Міхаіла Башылава. У 1796 годзе імператар Павел I падарыў маёнтак Пірэвічы ў Рагачоўскім павеце (цяпер Жлобінскі раён) обер-пракурору Аляксандру Башылаву. У пачатку XIX стагоддзя ім валодалі яго сыны — Аляксандр, Іван і Сяргей. Дарэчы, старэйшы сын Башылава Аляксандр — сенатар, старшыня будаўнічай камісіі ў Маскве быў знаёмы з А. С. Пушкіным. У бібліятэцы паэта захавалася яго кніга “Изложение об устройстве вокзала в Петровском парке” з аўтографам. У Пірэвіцкім маёнтку 3 студзеня 1821 года і нарадзіўся сын Сяргея Башылава — Міхаіл. У сям’і выхаванню дзяцей удзялялі вялікую ўвагу, грошай на кнігі не шкадавалі. У маёнтку знаходзілася багатая бібліятэка рускай класічнай і замежнай літаратуры. Добрую адукацыю атрымаў і будучы мастак — у 1844 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Маляваць Міхаіл пачаў рана, калі яму было ўсяго 10 — 11 гадоў. Ён горача цікавіўся літаратурным жыццём, асабліва прыцягвала яго ўвагу творчасць перадавых пісьменнікаў. Яшчэ ў 1844 годзе малады Башылаў зрабіў шэраг малюнкаў пяром у рукапісным экземпляры “Кабзара” Тараса Шаўчэнкі. У 60-я гады XIX стагоддзя Міхаіл Башылаў займае вядучае месца сярод мастакоў-ілюстратараў. У ілюстрацыях да камедыі А. Грыбаедава “Гора ад розуму” і да “Губернскіх нарысаў” М. Салтыкова-Шчадрына Башылаў паўстае як выкрывальнік-сатырык. Яго малюнкі да камедыі Грыбаедава доўгі час лічыліся лепшымі. Выканаў ураджэнец Пірэвічаў і малюнкі да рамана Льва Талстога “Вайна і мір”. Але яны, на вялікі жаль, захаваліся няпоўнасцю.Міхаіла Башылава.
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg