Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


“Радавод” Алега Белавусава

1757 0 02:25 / 27.01.2011
Выстаўка фотакарэспандэнта “Гомельскай праўды” адкрылася ў Нясвіжы. Алег Белавусаў — з апантаных. Ён, так бы мовіць, “павернуты” на тым, каб беларусы захавалі свае гістарычныя карані і культурныя каштоўнасці. Зрэшты, нічога дзіўнага ў гэтым бы не было — нармальнае памкненне. Але вось родам Алег з Крыма. І тыя беларусы, якiя добра ведаюць Белавусава, упэўнена, у адносінах да яго прайшлі стадыі здзіўлення (навошта яно яму трэба?), раздражнення (колькі можна пра гэта бубнець?), пачуцця сораму (чаму ён надае гэтаму больш ўвагі, чым я, карэнны тутэйшы?) і, нарэшце, проста ўдзячнасці. Тыя ж, хто проста глядзіць на яго фотаздымкі, толькі захапляюцца. Пяць гадоў ён працаваў над праектам “Радавод”. Выстаўка ў нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” — першая ў Беларусі (летам яе пабачылі ў Алушце). Фотаздымкі распавядаюць пра вядомых дзеячаў і ўвогуле часы Вялікага Княства Літоўскага. Вобразы стварылі прадстаўнікі клубаў гістарычных рэканструкцый. Прадстаўлены на фотаздымках і людзі, што адраджаюць народныя інструменты і беларускі фальклор.
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg