Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Да бацькоўскага краю я сэрцам імкнуся

2266 0 19:14 / 01.02.2011
Вестку пра наданне Гомелю статусу культурнай сталіцы Беларусі ў 2011 годзе дагнала адразу ж паведамленне аб тым, што наш абласны цэнтр сёлета прызнаны культурнай сталіцай СНД. Сімвалічна, што першай урачыстасцю з гэтай нагоды ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў стала святкаванне 90-годдзя народнага пісьменніка Беларусі нашага земляка Івана Шамякіна. У юбілеі прынялi ўдзел афіцыйныя асобы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Гомельшчыны, госці са сталіцы.
Шчыра прывітала гамяльчан Эльвіра Доля, начальнік аддзела краін СНД і культурных сувязей з суайчыннікамі Дэпартамента дзяржаўнай падтрымкі мастацтва, народнай творчасці і міжнародных сувязей Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Яна зазначыла, што наш абласны цэнтр багаты не толькі на захапляючыя музеі, тэатры, але і слынныя гучныя імёны. Невялічкі экскурс па старонках біяграфіі Івана Шамякіна, звязаных з Гомелем, зрабіла дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі літаратуры Лідзія Макарэвіч. Яна і паведаміла пра адкрыццё ў палацы выставы з фондаў сталічнага музея “Іван Шамякін. Мае кнігі — мая біяграфія”. — Яго творы — тая візітоўка, якая засведчыла пра Беларусь усяму свету, — падкрэсліў пісьменнік Анатоль Бутэвіч, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. — Я ўдзячны лёсу, што усё свядомае жыццё быў побач у розных — афіцыйных і неафіцыйных — сітуацыях з Іванам Пятровічам. Ён застанецца найперш знакамітым выбітным пісьменнікам. Шамякін умеў у гэтым жыцці знайсці тое галоўнае, сутнаснае, што сведчыла пра менталітэт беларусаў. Для школьнікаў з шамякінскай Кармы магчымасць папрысутнічаць на такім ушанаваннi памяці пісьменніка-земляка ў Гомелі стала незабыўным урокам літаратуры. Вядомы пісьменнік і літаратуразнаўца Алесь Марціновіч заклікаў дзятву дасканальна авалодваць спадчынай празаіка. А колькі пранікнёных згадак пра свайго дзядулю-класіка распавёў старэйшы ўнук Івана Пятровіча Аляксей Рагаўцоў! Згадаў ён і бабулю Марыю Філатаўну, і выключнае сяброўства Шамякіна з Макаёнкам. Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня таварыства Кірылы Тураўскага Валерый Сяліцкі прыгадаў, як 15-гадовым навучэнцам тэхнікума ўпершыню сустрэўся з пісьменнікам. “Ён быў Настаўнікам і застаўся ім у сваіх творах, ён клапаціўся пра духоўнасць лю­дзей”, — зазначыў Валерый Сцяпанавіч і прапанаваў стварыць на Гомельшчыне належны турыстычны маршрут па малой радзіме класікаў нацыянальнай літаратуры. Сваю карціну “Бацькоўскі дом” прэзентаваў на ўрачыстасці ўраджэнец Жгунскай Буды Добрушскага раёна, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. Другое сваё палатно — “Вуліца майго маленства” — мастак падараваў Гомельскаму палацава-паркаваму ансамблю і ўручыў яго генеральнаму дырэктару Алегу Рыжкову. На ўрачыстасці выступілі таксама першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Вольга Антоненка, намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама Рыгор Козыраў, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер і іншыя. Усе прысутныя з цікавасцю азнаёміліся з прадстаўленымі на выставе асабістымі рэчамі класіка, яго кнігамі, выдадзенымі на розных мовах народаў свету. Быў шанц паглядзець рукапісы пісьменніка, шматлікія фотадакументы, якія адкрылі нам творчую лабараторыю майстра слова, пачуць з матэрыялаў відэафільма своеасаблівае пасланне сённяшнім творцам: “Я хацеў бы пажадаць маладым калегам, каб яны вярнуліся да прынцыпаў класічнай літаратуры — беларускай, рускай, сусветнай, каб ім добра пісалася, жылося, выдавалася...”
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg