Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У вянок аўтару “Трывожнага шчасця”

2506 0 02:33 / 03.02.2011
“Летапісец эпохі” — сугучна назве кнігі ўспамінаў пра Івана Шамякіна, што нядаўна выйшла ў беларускай серыі “Жыццё знакамітых людзей”, назвалі выставу кніг пісьменніка-земляка супрацоўнікі абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна. Выданні самых розных гадоў і фарматаў, ад серыі “Школьная бібліятэка” да ўвесістых фаліянтаў “Бібліятэкі “Саюза пісьменнікаў Беларусі”… І два тамы 23-томнага збору твораў, дзе многае з шамякінскай спадчыны друкуецца ўпершыню, прычым з навуковымі каментарыямі даследчыкаў літаратуры, выставілі ў бібліятэцы. Адкрываючы юбілейны вечар Івана Шамякіна (сцэнарый рыхтаваў калектыў “ленінкі”), старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч зазначыў: “Іван Пятровіч прыйшоў у літаратуру з вайны, данёс праўду пра падзеі, якія пачалі забывацца. Шамякін зрабіў гэта пераканаўча, ярка. Мы гадаваліся на яго кнігах. Яго творы — энцыклапедыя жыцця, энцыклапедыя чалавечнасці”. Шчырымі ўспамінамі пра асабістыя сустрэчы з Іванам Шамякіным падзяліліся яго пляменнік, былы вайскоўца Міхаіл Калінін, які на працягу чатырох апошніх дзесяцігоддзяў часта наведваў дзядзьку ў сталіцы, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер і іншыя. Свае вершы ў вянок памяці славутаму земляку прачыталі паэты Ніна Шклярава, Міхась Болсун. Быў вельмі добры падарунак у гонар юбілею ад народнага аматарскага тэатра “Грачи”, у якім іграюць супрацоўнікі “ленінкі”. Узрушылі яны ўсіх прысутных сваёй пастаноўкай па матывах “Трывожнага шчасця”. Ігралі пранізліва-светлае каханне, гучала цудоўная мова арыгінала. Студэнты, якіх багата было на вечары, не шкадавалі далоняў. Падумалася: добрую справу робіць бібліятэчны тэатр. Упэўнена, што сам Іван Пятровіч сказаў бы “Шчырае дзякуй!” P.S. У кнізе “Летапісец эпохі” змешчаны і аповяд былога супрацоўніка “Гомельскай праўды”, паэта Міколы Старчанкі пра адну з самых незабыўных сустрэч з народным пісьменнікам Беларусі Іванам Шамякіным.
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg