Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Толькі ў "ГП" Валерый Скаражонак: Стыль мяняць нельга

3085 0 21:37 / 04.02.2011
Саліст легендарных "Песняроў" прыняў удзел у нядаўнім адкрыцці ўніверсама "Родная сторона" ў Гомелі і даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нашай газеце. Валерый, цікава, якое ў вас уражанне ад Гомеля? — Я не ўпершыню ў Гомелі, мне вельмі падабаецца ваш горад і Гомельшчына ў цэлым. Ведаю, што шмат зроблена ранейшым кіраўніцтвам вобласці, маю на ўвазе Аляксандра Серафімавіча Якабсона. Думаю, што пазнаёмімся і з новым губернатарам, кіраўніцтвам горада. — Нядаўна адзначалася 70-годдзе з дня нараджэння кіраўніка вашага калектыву Уладзіміра Мулявіна. Якую песню з вашага рэпертуару хацелі б ўпісаць у вянок яго памяці? — Я ўжо даўно вызначыўся з такой песняй. Уладзімір Мулявін спяваў яе, дарэчы, сам. Гэта "Моя гитара" на вершы Анатоля Рыбчынскага і музыку Алега Аверына. У ёй настолькі адлюстраваны лёс Уладзіміра Георгіевіча! Мне падаецца, што менавіта гэта песня ўвасабляе яго характар. У ёй ёсць такія радкі:
Я тебя никому не отдам, Даже лучшему другу, Чтобы ты не пошла по рукам По безумному кругу.
Ён вельмі даражыў інструментам, размаўляў з гітарай як з адухоўленым вобразам. І гэту песню я прысвячаю яму. У канцы лютага яна будзе гучаць у маім сольным канцэрце ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра з удзелам "Песняроў". Будуць госці з Расіі. — Уладзімір Мулявін падкрэсліваў: "Аснова рэпертуару — беларуская народная песня. Гэта мы вырашылі з самага пачатку. Мы толькі дабіваемся, каб яна гучала сучасна". Ці застаецца гэта крэда і сёння? — Толькі так! Таму што наш народ таленавіты. А якая паэзія беларуская! Толькі капні дзе-небудзь на перыферыі творцаў, якія заслугоўваюць увагі. Наш калектыў базіруецца на народным матэрыяле. Стыль мяняць нельга. Таму ўжо пяты дзясятак нас і пазнаюць: ад народа і з народам. — Цікава даведацца хаця б пра адну з нядаўніх вашых вандровак за песнямі ў глыбінку. Куды ездзілі? — Апошні ваяж быў на Брагіншчыну, некалькі ўдзельнікаў ансамбля ездзілі за песнямі да бабуль. На Палессі цудоўна спяваюць! Тут змешаная культура — беларуска-руска-ўкраінска-польская. Тут сваё, адметнае: народныя звычаі, традыцыі. Вяселлі вельмі каларытныя ў глыбінцы Палесся! — А гарадок Вілейка на Міншчыне застаецца вашай прыстанню? — Безумоўна. Тут, я жартую, мая рэзідэнцыя, сюды на рыбалку, за грыбамі. Брат малодшы, Сяргей, жыве ў родным горадзе. Дарэчы, адзіная песня, якую я напісаў, пра Вілейку:
Мой город уютней, в нем люди добрей, Здесь я повстречался с любовью своей, Здесь пишется вольно и звонко поется, Он ласково, скромно Вилейкой зовется…
— Вы няўмольна набліжаецеся да свайго асабістага паўвекавога юбілею. Трынаццаты год жыцця звязаны з "Песнярамі". Цікава, што ў планах Валерыя Скаражонка? — Мару даць кліч па ўсёй Беларусі, каб таленавітыя кампазітары, паэты, якія адчуваюць, што ў іх нешта атрымліваецца, дасылалі нам свае творы. Мне падаецца, можна было б адабраць матэрыял на некалькі альбомаў на вершы і музыку сучасных беларускіх аўтараў. Хацелася б ведаць, чым дыхае творчы люд, што ёсць сваё, рэгіянальнае. Хачу ажыццявіць гэта. Мару зрабіць і альбом духоўнай музыкі. Абавязкова! Талент Бог дае, то трэба адплаціць яму дабрынёй. Гэта асабіста мая думка.
Фото Алега БЕЛАВУСАВА
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg