Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Метад перніка

1698 0 21:48 / 24.02.2011
У свеце адзначылі  Міжнародны дзень роднай мовы. Некалькі цікавых акцый да свята наладзілі ў Беларусі. Прыемна, што і ў Гомелі ўвагай гэты дзень не абмінулі. Неабыякавыя да лёсу роднай мовы супрацоўнікі бібліятэк абласнога цэнтра вырашылі ў свята паразмаўляць з наведвальнікамі выключна па-беларуску. Акцыю так і назвалі адпаведнымі радкамі з верша Яўгеніі Янішчыц: “Гавары са мной па-беларуску”. Пры гэтым, як зазначыла метадыст аддзела маркетынгу цэнт­ральнай гарадской бібліятэкі імя Аляксандра Герцэна Марына Ступінская, большасць наведвальнікаў задумку бібліятэкараў падтрымалі. І прызналіся: не карыстаюцца ў звычайным жыцці беларускай мовай, таму што “ніхто на ёй не размаўляе”, а калі б да іх звярталіся на роднай мове, дык і ў адказ чулі яе. Не магу, аднак, далучыцца да такога аптымістычнага тэзіса, бо не так даўно сама ладзіла тыдзень беларускай мовы і добра памятаю, што ні адзін чалавек, акрамя таты-філолага, не мог падтрымаць са мной гутарку. Распавяла Марына Ступінская і пра цікавае апытанне, праведзенае сярод чытачоў ЦГБ імя Герцэна. Яго ўдзельнікам было прапанавана перакласці на рускую мову наступныя беларускія словы: пернік, дыван, часопіс, гарбата. Дык вось, 92% апытаных ведаюць пераклад слова часопіс (журнал), 2% — палічылі, што гэта летопись, астатнія 6% не змаглі даць адказ. Амаль не сумняваліся ўдзельнікі апытання пры перакладзе слова гарбата: 91% добра ведае, што гэта чай, 2% палічылі, што гэта скрыўленне хрыбетніка, 2% звязалі значэнне са словам багата, а 5% увогуле не змаглі адказаць. Сумнае становішча са словам дыван. Больш за палову апытаных (54%) упэўнена, што гэта диван, астатнія адказалі правільна — ковёр. Але самыя цікавыя варыянты адказаў бібліятэкары пачулі пры перакладзе слова пернік: 78% чытачоў палічылі, што гэта перина, подушка, некаторыя назвалі пернік передником, і толькі 21% апытаных далі правільны адказ — пряник. Ёсць падстава задумацца: можа ўсё ж метад перніка ў папулярызацыі роднай мовы дае збой? Дарэчы, традыцыйна ў гэты дзень прайшла агульнанацыянальная дыктоўка, арганізаваная таварыствам беларускай мовы. У гэты раз яна пісалася па тэкстах Максіма Багдановіча. Гамяльчане выпрабоўвалі свае веды ў спецыялізаванай славянскай бібліятэцы.
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать