Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Леанарда да Вінчы спачывае на дне Волгі?

2331 0 18:42 / 11.04.2011
 
5 красавiка Гомель наведаў доктар фiлалагiчных навук, знакамiты прафесар Адам Мальдзiс — старшыня камiсii “Вяртанне” Беларускага фонду культуры, кiраўнiк аддзялення культуралогii Мiжнароднай Акадэмii навук Еўразii, ганаровы старшыня грамадскага аб’яднання “Мiжнародная асацыяцыя беларусiстаў”. Сустрэча адбылася ў Паляўнiчым домiку па запрашэнні музея гiсторыi Гомеля. Адам Iосiфавiч распавядаў прысутным аб праблемах вяртання каштоўнасцей Гомельшчыны. Сярод яго слухачоў былі студэнты i выкладчыкі гістарычнага факультэта па спецыяльнасці “Музейная справа i ахова гiсторыка-культурнай спадчыны”, якая адкрыта ў ГДУ iмя Францыска Скарыны ў мінулым годдзе. Як паведаміла дырэктар музея гiсторыi горада Юлiя Купрэева, сустрэча са знакамітым навукоўцам адбылася ў межах праекта “Творчая гасцёўня”. “Раз наш горад стаў культурнай сталiцай Беларусi i СНД, мы павiнны запрашаць да сябе ў госці знакавых асоб для культуры Беларусi ў вельмi шырокiм сэнсе. Гэта першая сустрэча ў рамках “Творчай гасцёўнi”, падкрэсліла яна. Вядома, што Гомельшчына страціла шмат каштоўнасцей у час вайны. І калі Першая сусветная вайна закранула нашу вобласць менш чым Брэстчыну, Гродзеншчыну, Мiншчыну, адкуль каштоўнасці вывозiлi вагонамi ў Маскву, Арол, Калугу ды iншыя гарады, то ў Вялікую Айчынную асноўныя каштоўнасцi Гомельскага музея вывезены ў накiрунку тагачаснага Сталiнграда, i доўгi час даследчыкі не ведалi, дзе іх шукаць. Сярод іх была і мармуровая скульптура Леанарда да Вiнчы. Па расказах жыхароў Валгаградскай вобласці, гэтыя каштоўнасці вывозіліся на караблi, у якi трапіла бомба. Жывуць сведкі, якія мо­гуць нават пака­заць тое самае месца, дзе ён затануў. Ёсць усе падставы мерка­ваць, што скульптура Леанарда да Вiнчы з Гомельскага музея пакоiцца на дне Волгi. Адам Мальдзіс звярнуў асаблiвую ўвагу яшчэ на адну каштоўнасць, вярнуць якую ёсць рэальная магчымасць, — цудатворны абраз Мацi Божай з Юравіцкага храма, які зараз знаходзіцца ў Кракаве. Да яго вяртання павінны падключыцца не толькі гiсторыкi і музейныя супрацоўнікі, але i вернiкi, лічыць прафесар.
На пытанне карэспандэнта “ГП”, ці маюць драўляныя дарэвалюцыйныя дамы Гомеля гісторыка-культурную каштоўнасць, Адам Мальдзiс адказаў, што ўважліва сочыць за гэтым пытаннем у прэсе: — Безумоўна, маюць. Мяр­кую, што ў Гомелi разумныя гаспадары, якiя павiнны ведаць, што гэта яшчэ адна апетытная зона для турызму. Гомельскi палац — гэта выдатна, але трэба мець не адно месца, якое прыемна пака­заць гасцям горада. Ну а калі драўляныя дарэвалюцыйныя дамы ўсё ж будуць зносіцца, то, вiдаць, Гомель — багаты горад, калі можа дазволіць сабе адмовiцца ад такіх своеасаблівых аб’ектаў турызму.
Фото Олег Белоусов
Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать