Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



ГДУ імя Ф. Скарыны адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы

3894 0 21:01 / 21.02.2018
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны правяла акцыю «Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю...»
Студэнты-філолагі правяралі свае веды па беларускай мове — пісалі татальны дыктант. Да іх далучыліся і выкладчыкі. Арганізатары акцыі імкнуліся пераканаць, што быць пісьменным — важна для кожнага чалавека, што займацца беларускай мовай нялёгка, але захапляльна і карысна. Акцыя аб’яднала ўсіх, хто ўмее і хоча гаварыць па-беларуску.
У гэты дзень на філфаку быў праведзены і конкурс чытальнікаў, удзельнікамі якога сталі студэнты дзённай формы навучання. Яны прадставілі закончаныя фрагменты твораў розных літаратурных жанраў, што адпавядалі тэматыцы конкурсу. Арганізатары імкнуліся да папулярызацыі твораў класічнай і сучаснай айчыннай паэзіі і прозы, выяўлення і падтрымкі таленавітых выканаўцаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.
У межах акцыі студэнты філалагічнага факультэта правялі флэшмоб «Гавары са мной па-беларуску». «Ці ведаеце вы, які сёння дзень?», «Якую мову лічыце роднай?» — з такімі пытаннямі яны звярталіся да сустрэчных. Прапаноўвалі перакласці словы з рускай мовы на беларускую (мечтатель — летуценнік, вдохновение — натхненне, колыбельная — калыханка, родник — крыніца) і раздавалі памятныя карткі.
Культура
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg