Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Аўцюкі чакаюць веселуноў

3891 2 21:30 / 26.07.2012
27 — 28 ліпеня 2012 года адбудзецца VII Усебеларускі фестываль народнага гумару ў Аўцюках. На высокую рэспубліканскую арбіту культуры маладая, незалежная Беларусь узняла такія папулярныя жанры народнай мудрасці, як анекдот, жарт, прыпеўка, мініяцюра, забаўка, прыколка. Наце вам, людзі, фестываль, збірайцеся, смейцеся ад пуза, бу­дзьце здаровыя ды яшчэ за гэта атрымлівайце ўзнагароды. На першым фестывалі я, напрыклад, атрымаў у падарунак варанога, неаб’езджанага каня. Перадаў яго аўцюкоўскім дзецям. Яны называюць яго “конь Ліпскі”, даглядаюць мой жывы прыз і з ім дапамагаюць старым, нямоглым аўцюкоўцам па гаспадарцы, у агародах. А на свяце — катаюць на кані “Ліпскі” ўсіх жадаючых за так. Якія будуць падарункі на гэтым фестывалі — поўная тайна нават для мяне, старшыні журы. Але веру: мае мудрыя аўцюкоўцы шчодра аддзячаць усіх, хто завітае да іх са сваімі жартамі на тэму “Не жыццё — адны спакусы”. А чакаюць тут гасцей з усіх абласцей і Мінска. У першы дзень адбудзецца адкрыццё сядзібы Каласка і Калінкі на раздарожжы паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі. Затым дэлегацыі гумарыстаў, журы і госці фестывалю будуць “швэндацца” па вёсках і вызначаць лепшы падворак, найбольш гаспадарлівыя сем’і, самую адмысловую кухарку. Другі дзень свята гумару адбудзецца ў саміх Калінкавічах. На цэнтральнай плошчы пройдуць конкурсныя выступленні ўсіх каманд і гасцей-гумарыстаў з Расіі і Украіны. Тутэйшым вясёлым аўцюкоўцам давядзецца ўсур’ёз пацягацца з гумарыстамі-профі з вёсак Спорава Бярозаўскага, Дубіна Валожынскага, Баянічы Любанскага раёнаў. На кірмашы гумару можна будзе набыць смешныя сувеніры, агледзець выстаўкі печаных скульптур па матывах народных баек, вырабаў народных рамёстваў. Можаце зазірнуць у гумарыстычнае фотаатэлье, наведаць аўцюкоўскі цір, пабываць на футбольным матчы паміж Каласкамі і Калінкамі з Малых і Вялікіх Аўцюкоў. Усіх сюрпрызаў перадаць проста немагчыма. Збірайцеся, хто на чым, хто з кім, і едзьце ў накірунку сталіцы гумару Беларусі — Аўцюкоў. Праезд, начлег, харчаванне за ваш кошт, добры настрой і весялосць за кошт аўцюкоўцаў гарантуюць арганізатары фестывалю — Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам, Беларускі дзіцячы фонд. Адзінае, што трэба помніць усім, хто збярэцца ў Аўцюкі, — мясцовае пажаданне гасцям: калі вы хочаце, каб вас прынялі па-людску, займейце візу-запрашэнне, вывучыце хаця б дзясятак дасціпных народных анекдотаў, а то будзеце мець праблемы на аўцюкоўскай мытні.
Фото из архива "ГП"
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
пуфыфтик 01/01/1970 03:00
вот если непредвзято отнестись - хорошая ж идея, полезная. Но почему-то остается ощущение, что это фест плохого вкуса, древних анекдотов и петросянщины. Хз, почему...... Может, из за таких вот задорных телег.....
Цитировать
Андрэй 01/01/1970 03:00
Мне здаецца, што першыя фестывалі мелі нашмат больш выйгрышных ачкоў, дзякуючы толькі таму, што праходзілі не ў горадзе, а на прыродзе, у дуброве паміж Вялікімі і Малымі Аўцюкамі. Па-другое, калі гэта Ўсебеларускі фестываль, то трэба сапраўды насычаць праграму сучасным гумарам. У нас жа ёсць адмысловыя тэлепраекты, ёсць артысты гутарковага жанру і г.д. А праграма Аўцюкоў заключаецца ў конкурсе вясковай мастацкай самадзейнасці. Ніколькі не адмаўляючы жыхарам Аўцюкоў, Спорава, Дубіны і Баяніч у таленце, усё ж асмелюся нагадаць, што гэткая правінцыйнасць крыху не адпавядае назве "ўсебеларускі". Усе цудоўна разумеюць, якім чынам даецца гэты "смех", як кіраўнікі аддзелаў культуры "не злазяць" з тых мастацкіх кіраўнікоў і загадчыкаў клубаў, якіх плануюць выправіць на фестываль. А між тым, Аўцюкі маглі б зрабіцца адмысловаю пляцоўкай для развіцця айчыннага жанру сатыры і гумару, каб нам не даводзілася "фанацець" ад "Камедзі-клаба" ці "Пражэктара Пэрыс Хілтан". Трэба піярыць фестываль і рабіць з яго відовішча. Але ж... Дажывем да пятніцы - пабачым, што атрымаецца на гэты раз, можа я дарма тут распінаюся! ))
Цитировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg