Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



22 лютага у Мазыры адкрыецца фотавыстава Андрэя Лянкевіча "Паганства"

7781 0 03:54 / 11.02.2020

Андрэй Лянкевіч - вядомы беларускі фатограф, з 2014 году ўзначальвае фестываль «Месяц фатаграфіі ў Менску». Правёў больш за 60 персанальных і калектыўных выстаў у Еўропе, Азіі і ЗША. У 2009 годзе Андрэй атрымаў прыз Humanity Photo Awards за свае працы пра паганскія традыцыі Беларусі.
У 2010 годзе выйшла першая кніга Андрэя - «Паганства». «Паганства»- гэта фотапраект-даследаванне традыцый, якія да гэтага часу захаваліся ў Беларусі. Фотавыстава "Паганства" ужо дэманстравалася ў розных гарадах Беларусі, а ў Мазыры будзе прадстаўлена ўпершыню.
Пад час адкрыцця фотавыставы будзе арганізавана творчая сустрэча с фотамастаком, на якой можна будзе задаць свае пытанні.
Адкрыццё фотавыставы і сустрэча з фатографам адбудзецца 22 лютага у 17.00 у прасторы #першыкрокspace (вул. Пралетарская, 49).

Фото Алеся Марозава (https://vk.com/event191864079)
Культура


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать