Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У Гомелі прайшоў абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”

1961 0 22:53 / 10.01.2013
У Гомелі прайшоў абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Яго арганізатары — абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі і абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” — праглядзелі больш за 300 работ. Тэму зімы, святкавання Новага года, Нараджэння Хрыстова, Каляд адлюстравалі каля 400 таленавітых майстроў ад 8 да 16 гадоў у розных тэхніках і відах мастацтва.
Асабліва выдзяляюцца арыгінальнасцю, тэхнікай і майстэрствам работы, якія выканалі навучэнцы ўстаноў адукацыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў, а таксама Савецкага і Цэнтральнага раёнаў Гомеля. Лепшыя работы ўвайшлі ў экспазіцыю Гомельскай вобласці, якая будзе прадстаўлена на рэспубліканскай выставе ў Мінску.
Фото аўтара
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg