Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Майстэрня лялек

1599 0 22:55 / 28.03.2013
Творчая майстэрня па дызайну і вырабу лялек у Зашырскім культурна-спартыўным цэнтры Ельскага раёна пачала працаваць паўтара года назад. У асноўным зашырскія майстры ства­раюць лялькі ў нацыянальным стылі. Гэтай цікавай справай займаецца цэлая група су­працоўнікаў КСЦ: аснову з дрэва робяць Аляксандр Коўшун і Кірыл Цыц, адзенне шыюць Яўгенія Шадрына, Наталля Алісейка і Валянціна Есіна. Колькі лялек выйшла з рук таленавітых майстроў — палічыць цяжка. Па словах дырэктара Зашырскага КСЦ Яўгеніі Шадрынай, зашырскія прыгажуні атрымалі прапіску не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы: Італіі, Германіі, Англіі. Як сувеніры яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю і падабаюцца ўсім сваёй непаўторнасцю і нацыянальнай самабытнасцю. Апранутыя ў беларускія народныя строі (вышываныя кашулі, спаднічкі, ільняныя ўборы), чырвонашчокія, прыгожыя Яніны і мужныя Ясі выклікаюць захапленне ва ўсіх, хто з імі сутыкаецца. У планах зашырскіх майстроў, падзялілася думкамі Яўгенія Аляксандраўна, стварыць цэлы музей лялек, дзе будзе сабрана вялікая калекцыя цацачных дзяўчат розных пакаленняў.
Фото Вячаслава Сухадольскага
Культура
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg