Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Навукова-даследчы і экспазіцыйна-выставачны фотадакументальны праект «Партызаны. Эпізоды» адкрыты ў лоеўскім Музеі бітвы за Днепр

3138 0 19:00 / 22.08.2021
Гэта своеасаблівая выстава архіўных дакументаў і фота са збору раённай скарбонкі, а таксама Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці.

Встреча бывших партизан. В центре супруги Тимощенко Мария Филипповна и А....jpg
Сустрэча былых партызанаў у Лоеве. У цэнтры – сямейная пара Цімошчанкаў: Марыя Піліпаўна і Аляксей Яфімавіч

Прысвечана яна 80-годдзю стварэння атрада народных мсціў­цаў «За Радзіму», з якога пазней вырасла аднайменная лоеўская партызанская брыгада.
 
…26 жніўня 1941 года Лоеў быў акупіраваны гітлераўцамі. «Новая ўлада» ўключыла гарадскі пасёлак у склад Брагінскай акругі генеральнай акругі Жытомір рэйхскамісарыята Украіна. Ваенная навала сваімі коламі жорстка пакацілася па лёсах мясцовага насельніцтва. Хтосьці імкнуўся выжыць і ў гэтых абставінах, многія ж браліся за зброю, каб біць акупантаў, ішлі ў лясы. Над іх сваякамі, мірнымі жыхарамі, фашысты ўчынялі расправы. Так загінула сям’я партызана Фрадліна, не стала прадстаўнікоў цэлых родаў, многія дзеці асірацелі.
 
Як адзначыла на адкрыцці выставы дырэктар музея Ксенія Сямашка, «мы спрабуем на аснове навуковых даследаванняў, архіўных пошукаў, палявой работы зрабіць замалёўкі момантаў партызанскага жыцця, узнавіць асобныя эпізоды баёў, быту, на першы погляд як бы нязначныя, аднак у агульнай канве яны – велічныя падзеі жыцця простых людзей нашага краю. Мы знаёмім наведвальнікаў і з гукавымі дакументальнымі сведчаннямі дзяцей вайны, запісанымі супрацоўнікамі ў час палявых экспедыцый 2019–2021 гадоў».
 
Выстава будзе працаваць да 3 кастрычніка.
Фото прадастаўлена лоеўскім Музеем бітвы за Днепр
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg