Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


XXVIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Капылі на Міншчыне

1908 0 19:46 / 31.08.2021

4 верасня ў межах фестывалю кнігі і прэсы адбудзецца прэзентацыя новых выданняў пісьменнікаў, аўтограф-сесіі, прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. У раённым цэнтры культуры пройдзе і пісьменніцкая імпрэза.

Са святочнай службы і запальвання Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга распачнецца другі дзень свята, адбудзецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Жыватворным Агнем ад Гроба Гасподняга.

На выставе гістарычнай кнігі “Памяць” выдавецкі дом “Беларусь сегодня” прэзентуе праект “Партызаны Беларусі”. Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня прысвячае аўтарскі праект лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў: кнігі, СМІ 20-30-х гадоў, рарытэтныя рэчы.

Урачыстае адкрыццё свята і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі адбудзецца 5 верасня ў 12.00 на галоўнай сцэне на плошчы Леніна. У мерапрыемствах прыме ўдзел і дэлегацыя пісьменнікаў Гомельшчыны. 

Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg