Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дзень беларускага пісьменства распачынаецца ў горадзе Капыль на Міншчыне

2226 0 16:03 / 04.09.2021
З 1994 года дзяржаўнае свята стала знакавай падзеяй у жыцці нашай краіны. Сёлетняе праходзіць пад знакам Года народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дня народнага адзінства.

За гэты час свята прымалі розныя вялікія і малыя гарады рэспублікі, двойчы наш старажытны Тураў, а таксама Хойнікі і Рагачоў. У наступным годзе зноў будзе сустракаць гасцей Гомельшчына – райцэнтр Добруш.

Сёлета 28-ы Дзень беларус­кага пісьменства прымае горад Капыль Мінскай вобласці – край Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Алеся Адамовіча, Яна Скрыгана, кампазітара Адама Русака, рускага крытыка, публіцыста, выдаўца першай кнігі Сяргея Ясеніна «Радуница» Льва Клейнбарта. Зямля, дзе знаходзіцца самая вялікая вёска Беларусі – Семежава са сваім унікальным калядным абрадам «Цары», унесеным у 2009 годзе ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Абраду прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Бела­русь.

Сёння, 4 верасня, у межах фестывалю кнігі і прэсы праходзяць прэзентацыі новых выданняў пісьменнікаў, абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўто­граф-сесіі. У раённым цэнтры культуры збіраецца пісьменніцкая імпрэза.

Са святочнай службы і запальвання Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга распачнецца заўтрашні дзень свята, у Капылі адбудзецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга.

На выставе гістарычнай кнігі «Памяць» выдавецкі дом «Беларусь сегодня» прэзентуе праект «Партызаны Беларусі». Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзін­ства 17 верасня прысвячае аўтарскі праект лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў: кнігі, СМІ 20–30-х гадоў, рарытэтныя рэчы, – будзе яго прэзентацыя.

Заўтра на галоўнай сцэне на плошчы Леніна ў 12.00 – урачыстае адкрыццё свята і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У мерапрыемствах прымае ўдзел і дэлегацыя пісьменнікаў Гомельшчыны.

Культура


Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать