Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У мінскім Палацы мастацтваў праходзіць выстава мазыраніна Мікалая Дубровы

1608 0 21:48 / 09.04.2013
У доўгім творчым жыцці Дубровы было шмат выстаў, у тым ліку ў самых прэстыжных залах краіны і замежжа. Першыя адбыліся больш за тры з паловай дзесяцігоддзі назад. Але гэтая — найбольш адказная і хвалюючая. — Тым больш што яна юбілейная, рэтраспектыўная, — дзеліцца думкамі мастак. — Рыхтавацца да яе пачаў зараней, доўга выбіраў, што прадставіць на суд публікі, і, вядома ж, напісаў новыя творы. Усе яны не змаглі змясціцца ў самай вялікай зале рэспубліканскай галерэі Беларускага саюза мастакоў. Аднак і 60 прадстаўленых твораў даюць выдатнае ўяўленне аб шматграннай творчасці Дубровы і Палескім краі, яго людзях — невычэрпнай крыніцы натхнення мастака. У экспазіцыі пераважаюць пейзажы, партрэты, нацюрморты. Бясспрэчна, ім уласцівыя лепшыя якасці беларускай школы жывапісу. А выдатнае каларыстычнае рашэнне і прафесійнае валоданне кампазіцыяй дапамагаюць аўтару ствараць высокамастацкія рэалістычныя творы. Не схільны да розных модных веянняў у жывапісе, ён нязменна захоўвае вернасць рэалізму. Мікалай Кузьміч прызнаецца, што падчас вернісажу яму прыемна было ўбачыць сярод наведвальнікаў сваіх добрых знаёмых — калег, аднакурснікаў па Сурыкаўскаму мастацкаму вучылішчу і нават вучняў — былых выхаванцаў мазырскай дзіцячай студыі «Фарбы», а зараз студэнтаў сталічных творчых ВНУ. Многія адзначалі яго значны плён як у творчасці, так і ў педагагічнай працы. Шчырымі былі віншаванні ад земляка, старшыні Беларускага славянскага камітэта Сяргея Касцяна, намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы. Сам мастак так расказвае пра сваё творчае крэда: «Я верны асноўнаму творчаму прынцыпу — стварыць на палатне выдатны вобраз роднай зямлі. Спакойны і велічны, наводзячы на імгненныя адчуванні вечнага, няспыннага ў прыродзе. Светаадчуванне маё напоўнена галоўным — працай душы і не стамляецца бачыць прыгожае ў звычайным». Несумненна, адкрываюць яго для сябе і новыя наведвальнікі выставы. Дарэчы, яна прадоўжыцца да 16 красавіка.
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg