Этнавечарына адбудзецца 26 верасня.
![6-SnEfdTswc.jpg 6-SnEfdTswc.jpg](/upload/medialibrary/3f1/3f173c1d45bd6c6974695e40d2f11b19.jpg)
«Жаніцьба коміна» – архаічны абрад, звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату – там і цяплей, і комін свеціць.
Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы гомельскай «Школкі бытавога танца» і «Школкі традыцыйных спеваў» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый.