У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна Алесь Мікалаевіч сустрэўся з загадчыкамі філіялаў сеткі публічных бібліятэк г. Гомеля.
Размова была вельмі карысная для творцаў і іх партнёраў – бібліятэкараў, якія штодзённа кантактуюць з чытачом розных узростаў і, безумоўна, як ніхто ведаюць сённяшнія чытацкія запатрабаванні.
Алесь Карлюкевіч падзякаваў калектыву бібліятэк за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ХХIХ Дня беларускага пісьменства ў Добрушы. Свята прайшло, на яго думку, на высокім уздыме. Ён уручыў ганаровыя граматы выдавецкага дома «Звязда» дырэктару сеткі публічных бібліятэк г. Гомеля Таццяне Уласавай і старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Гаўрыловічу. За шматгадовую і плённую дзейнасць на ніве літаратуры ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры.
У абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна Алесь Карлюкевіч адзначыў значную ролю ў паспяховым правядзенні творчых мерапрыемстваў свята пісьменства і ўручыў ганаровую грамату дырэктару бібліятэкі Таццяне Забіяка.