Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


«З гісторыі беларускага ручніка»: музейны пакой з такой назвай дзейнічае ў школе Жлобінскага раёна

1909 0 19:17 / 18.05.2023
Штогод 18 мая музейныя работнікі розных краін адзначаюць сваё прафесійнае свята - Міжнародны дзень музеяў. Сёння мы хочам пазнаёміць вас з краязнаўчым кутком, які размешчаны ў Антонаўскай сярэдняй школе Жлобінскага раёна, рассказалі ў часопісу "Новы дзень".

muzei.jpg

«З гісторыі беларускага ручніка» - з такой назвай дзейнічае музей ў Антонаўскай школе.

Гэты краязнаўчы куток быў створаны ў 2001 годзе. Яго заснавальнікам стаў тагачасны настаўнік школы Андрэй Чарняўскі. Ён сабраў першыя экспанаты. Сёння асноўны фонд музейнага пакоя налічвае каля 70 прадметаў.

Значная частка іх – ручнікі, як мясцовыя (антонаўскія), так і падараваныя школе перасяленцамі з вёскі Краснаселле Хойніцкага раёна. Значны ўклад у развіццё музейнага пакоя ўнеслі і педагогі Эдуард Гарцуеў (сёння дырэктар навучальнай установы), Галіна Сялецкая, Вольга Мацюніна, Юлія Васільчанка і Марыя Зарэцкая.

За гады існавання пакоя яго наведалі сотні чалавек (гасцей). Тут было праведзена звыш сотні экскурсій (аглядных і тэматычных: «Назад у мінулае», «З гісторыі народнай вышыўкі», «Гісторыя роднай вёскі», інш.).
Культура


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать