Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Чым жывуць пісьменнікі Гомельшчыны, якія кнігі друкуюць і дзеля чаго ідуць да чытача

1025 0 15:00 / 29.11.2023
Аб гэтым расказаў Уладзімір Гаўрыловіч – старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, празаік, публіцыст, драматург.

ly323l5un434amvd4jp3cqwqi6pnvqgu.jpg

– Гомельская арганізацыя – адна з самых вялікіх з абласных аддзяленняў у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Больш за 60 творцаў жывуць адзінымі думамі з народам, працуюць дзеля яго. Землякоў мы заклікаем шанаваць мінулае, разумець і цаніць сапраўднае, клапаціцца пра будучыню. І робім гэта праз творчыя акцыі, рэгіянальныя і міжнародныя праекты, конкурсы для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і моладзі, праз разгорнуты фестывальны літаратурны рух. У верасні правялі XVIII Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», V рэгіянальны фестываль літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і VII Форум маладых літаратараў Гомельшчыны з удзелам вядомых беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. Сёлета створана абласное літаб’яднанне «Слова», у якое прынята больш за 50 пачынаючых аўтараў. За 11 месяцаў года ў садружнасці з нашымі партнёрамі ў галіне культуры і адукацыі, іншых сферах арганізавана звыш тысячы творчых сустрэч, прэзентацыйных мерапрыемстваў. 

Дзеля чаго мы ідзём да чытача? Каб кожны жыхар нашай вобласці і краіны ганарыўся сваім родным куточкам, горадам, усёй Беларуссю, яе дасягненнямі, і асабліва людзьмі, якія паказваюць прыклад у стваральнай працы. 

Сёлета ўпершыню ў гісторыі Дня беларускага пісьменства і Нацыянальнай літаратурнай прэміі адразу два прадстаўнікі Гомельшчыны сталі лепшымі пісьменнікамі года краіны. Лепшым паэтычным творам прызнана кніга вянкоў санетаў паэтэсы Соф’і Шах, а ў намінацыі «Проза» лепшы мастацкі твор – мой раман-версія «Па веры вашай…». У ім я паспрабаваў адказаць на пытанне: у якой краіне мы з вамі жывём. Дарэчы, працяг рамана пад назвай «Любі бліжняга твайго…» выходзіць у снежні ў выдавецтве «Звязда». 

Наша пісьменніцкая сям’я актыўна арганізоўвае і міжнародныя творчыя праекты ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. З дзесяццю рэгіянальнымі пісьменніцкімі арганізацыямі Расіі заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Яркі прыклад – дзесяцігадовая перакладніцкая дзейнасць у міжнародным праекце «Берагі дружбы» сумесна з растоўскімі і краснадарскімі калегамі. За гэты перыяд выдадзена больш за 80 кніг. У верасні аддзяленне выдала кнігу паэзіі і прозы гомельскіх і бранскіх пісьменнікаў, а ў міжнародным альманаху «Літара» сёлета змешчаны творы сучасных славянскіх драматургаў. У кастрычніку выданню прысуджаны галоўны прыз XIV Міжнароднага славянскага літа-ратурнага форуму «Залаты Віцязь».

Літаратурны працэс на Гомельшчыне не спыняецца – за старэйшым пакаленнем ідуць новыя, маладыя, крэатыўныя творцы. Значыць, будуць і надалей яркія творы.
Фото з архіва Ўладзіміра Гаўрыловіча
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg