Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


12 лютага споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксандра Капусціна

865 0 08:55 / 11.02.2024
Прайшло амаль трыццаць гадоў, як не стала гэтага цудоўнага чалавека, патрыёта Радзімы і таленавітага творцы мастацкага слова. Але Аляксандр Пятровіч жыве ў памяці людзей, добрых справах і цікавых кнігах.

000005.JPG

Спачатку каля 20 гадоў Аляксандр Капусцін працаваў у органах юстыцыі. Тут чэрпаў жыццёвы матэрыял для першых кніг, а з 1965 года звязаў лёс з журналістыкай, стаў загадчыкам аддзела пісьмаў абласной газеты «Гомельская праўда». Потым пераехаў у Мінск, працаваў у рэдакцыі навукі і культуры БелТА, штотыднёвіку «Літаратура і мас­тацтва».

Аўтара гэтых радкоў і Аляксандра Пятровіча аб’ядноўвала любоў да гістарычнай і літаратурнай спадчыны Жлобіншчыны. Пазнаёміліся на пачатку 1990-х гадоў. Потым было шмат сустрэч. Адна з іх адбылася ў верасні 1995 года. Тады ў Жлобін з Мінска прыехаў Аляксандр Капусцін разам з сябрамі. Пабывалі ў школе-інтэрнаце, сустрэліся з дзецьмі-сіротамі, навучэнцамі прафтэхвучылішча № 143 тэкстыльшчыкаў. З любоўю глядзелі яны на выхаванцаў, як сапраўдныя педагогі, псіхолагі дзіцячай душы лёгка знайшлі агульную мову. Пацверджанне – шчыры смех і гучныя апладысменты.

Калі на нашу зямлю прыйшоў вораг, 17-гадовы Аляксандр адразу ж уключыўся ў падпольную барацьбу з акупантамі, затым пайшоў у партызаны, пры набліжэнні фронту папрасіўся добраахвотнікам у армію. За мужнасць узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалём «За адвагу». Але Капусцін пра асабісты баявы лёс не любіў расказваць, казаў: «Для мяне галоўнае – занатаваць на старонках кніг мужнасць землякоў, хто змагаўся за свабоду Жлобіншчыны». Ён шмат зрабіў для гэтага, асабліва для ўшанавання подзвігу 63-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерала Леаніда Пятроўскага, які знайшоў вечны спакой у брацкай магіле ў вёсцы Старая Рудня – на малой радзіме пісьменніка.

Разам мы пабывалі на месцы баёў корпуса, каля Пірэвічаў, Старой Рудні, Скепні і Рудзенка, дзе загінуў мужны генерал. Пасля вандровак з’явіліся кнігі «Салёная раса», «Цвіў бэз, іграла скрыпка» і іншыя творы аб мужнасці першых вызваліцеляў Жлобіншчыны, падпольшчыках.

Аляксандр Капусцін – аўтар каля 30 кніг, апошняя «Усяму беламу свету» выйшла ў 1997 годзе, пасля яго смерці. Аднойчы пісьменнік сказаў: «Мікола, калі бу­дзеш пісаць пра мяне, абавязкова згадай, што любімай кнігай была аповесць пра юнага партызана Антона Губарава – «Хлапчук з Дняпроўскіх берагоў». Я запомніў, але, мяркую, ён проста ўсімі думкамі ў той час заставаўся разам з героем новай кнігі. Дапускаю, усе былі аднолькава дарагімі, бо ў кожнай засталася частка вялікай душы пісьмен­ніка.

Многія творы ўпершыню з’яўляліся на старонках жлобінскай райгазеты. Часта першымі чытачамі былі рэдактары раёнкі Павел Кірычэнка і Пётр Шутаў. Да 75-годдзя з дня нараджэння слаўнага земляка ў Жлобіне надрукавана кніга «Аляксандр Капусцін. Старонкі памяці», складальнікам і рэдактарам якой стаў Пётр Шутаў. Напрыканцы 90-х гадоў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Жлобінскі гарвыканкам устанавілі літаратурную прэмію ў гонар пісьменніка. Яе лаўрэатамі сталі супрацоўнікі «Гомельскай праўды», жлобінскай раёнкі, прэміяй адзначана і сама рэдакцыя.
Фото з архіва "ГП"
Культура
3_НПЗ.jpg

Белпродукт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
3_НПЗ.jpg