Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Юбілей Лоеўскай бітвы

4923 0 00:16 / 31.07.2014

Заўтра спаўняецца 365 гадоў з часу адной з самых буйных бітваў каля Лоева паміж войскамі казацкага палкоўніка Міхаіла Крычэўскага, бліжэйшага паплечніка Багдана Хмяльніцкага, і войскамі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Януша Радзівіла.

Як вядома , у 1649 годзе ўрадам Рэчы Паспалітай быў спланаваны ўдар польскага і беларускага войскаў па ўкраінскіх казаках. Вось што паведамляецца пра гэтыя падзеі ў гісторыка дакументальнай хроніцы “Памяць” Лоеўскага раёна: “Багдан Хмяльніцкі, падмацаваны татарска-турэцкім войскам, 29 чэрвеня сустрэў палякаў каля Збаража. Пачаліся крывавыя баі. Януш Радзівіл павінен быў ісці на Кіеў.

Хмяльніцкі тэрмінова паслаў на Літву чарнігаўскі полк на чале з Гаркушам і Падбайлам. Ім ставілася задача заняць переправу цераз Дняпро каля Лоева, так званую Лоеўскую браму. Наколькі Хмяльніцкі баяўся ўдару Радзівіла сведчыць тое, што ў разгар баёў пад Збаражам ён выправіў яшчэ кіеўскі, чарнобыльскі, оўруцкі палкі агульнай колькасцю 17,5 тысяч чалавек на дапамогу чарнігаўцам. Агульнае кіраванне тымі палкамі Хмяльніцкі даручыў свайму бліжэйшаму паплечніку Міхайлу Крычэўскаму”.

31 ліпеня той скіраваў у атаку на лагер Радзівіла. Аднак яна захліпнулася: у тыл казакам ударылі шляхцічы, што рухаліся з-пад Брагіна. У выніку войска Крычэўскага рассеклі напалам: левае крыло было разбіта, правае адступіла ў даліну Дняпра.

Радзівіл накіраваўся да татарскага броду, разбіў казакаў Падбайла, якія перапраўляліся праз раку. Пазней ім быў перахоплены абоз і рассеяна пяхота Крычэўскага.

Страты казакоў склалі звыш 10 тысяч чалавек. Пасля ранення Крычэўскі трапіў у палон. Як ні імкнуўся Радзівіл выведаць у яго ваенныя планы Хмяльніцкага, гэта не ўдалося. Крычэўскі памёр ад ран. 1700 чалавек, прадстаўнікоў шляхты, загінулі і былі пахаваны на ўскраіне Лоева. Радзівіл накіраваўся ў Рэчыцкі замак. Войска ВКЛ святкавала перамогу.

Заўтра ў музеі бітвы за Днепр, як паведаміла яго дырэктар Рыма Стаднікава, пройдзе мерапрыемства з нагоды 365-годдзя Лоеўскай бітвы, адбудзецца прэзентацыя аматарскага фільма “Лоеўская бітва”. Беларускія народныя песні выканае Вальжына Цярэшчанка.

У хуткім часе месца, дзе адбывалася Лоеўская бітва — Гладкае Поле ў напрамку аграгарадка Каўпень — будзе пазначана 25-тонным каменем-валуном.

Культура


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать