Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Славянскія літаратурныя дажынкі

4525 0 23:14 / 14.10.2014

15 кастрычніка ў 12.30 у абласной універсальнай бібліятэцы адбудзецца адкрыццё фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”. Гэта адно з буйнейшых мерапрыемстваў, якое праводзіцца абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года. Як і раней, сёлетняе свята ладзіцца пры падтрымцы мясцовых улад. Афіцыйны фундатар — Адкрытае акцыянернае таварыства “Гомельтранснафта “Дружба”.

Па добрай завядзёнцы на сёлетняе свята прыбудуць расійскія і украінскія пісьменнікі — прадстаўнікі Бранска, Таганрога, Краснадара, Курска, Глухава. На ўрачыстасці ў “ленінцы” будуць падведзены вынікі шэрагу літаратурных конкурсаў, адбудуцца прэзентацыі новых кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі гомельскіх пісьменнікаў, а таксама выдадзенай у Таганрогу расійска-беларускай кнігі паэтычных перакладаў “Я всеми силами храню”

А ў 16.50 пройдзе канцэрт “Радзіме спяваю” — прагучаць песні на вершы гомельскіх паэтаў.

16 кастрычніка ў 14.00 ў Доме прафсаюзаў у рамках “Славянскіх літаратурных дажынак” пройдзе вечар-прэзентацыя “На маёй дарозе” вядомага празаіка і публіцыста Уладзіміра Гаўрыловіча, старшыні абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці пісьменніка.

17 кастрычніка беларускія, расійскія і украінскія пісьменнікі наведаюць старажытны Мазыр, дзе сустрэнуцца з кіраўніцтвам раёна, правядуць творчыя сустрэчы са студэнтамі, школьнікамі, азнаёмяцца з работай нафтаперапрацоўчага завода, пабываюць у аграгарадках.

Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg