Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


5 лютага ў центральнай частцы Палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца адкрыццё выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс»

3819 0 04:14 / 03.02.2015
Анджэй Струміла нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Выбітная асоба не толькі на польскім небасхіле, але і на сусветным. З’яўляючыся мастаком, ілюстратарам, фатографам, скульптарам, графікам, паэтам і вандроўнікам, ён таксама актыўны дзеяч у галіне развіцця культуры і аховы ландшафту паўночна-ўсходняй Польшчы. Важнае месца ў творчасці мастака займае выставачная дзейнасць, тэлевізійная і тэатральная сцэнаграфія, дызайнерская графіка, кніжная ілюстрацыя, эсэістыка і публіцыстыка.
У 1982 годзе Анджэй Струміла выйграе адкрыты конкурс на пасаду кіраўніка Graphic Presentation Unit Генеральнага сакратарыята ААН у Нью-Ёрку — дызайнерскай майстэрні, якая рэалізуе выданні для ААН, ЮНЕСКА, ФАО і ЮНІСЕФ. У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў (жывапісу, рысункаў, фатаграфіі) у Польшчы і за мяжой. З’яўляецца аўтарам, сааўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг (у тым ліку папулярна-навуковых выданняў), томікаў паэзіі і альбомаў, аўтарам 4 тамоў ілюстраванай паэзіі.
На выставе Анджэя Струмілы ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў экспануюцца творы жывапісу, якія належаць аўтару і Лешчынскім, а таксама са збораў Акруговага музея ў Сувалках. Экспазіцыя будзе разгорнута да 22 сакавіка.
Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg