Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У Старым Сяле прайшоў абрад «Карагод сена»

5710 0 04:06 / 03.05.2016
Старажытныя святы і абрады — далекія галасы мінулых эпох, якія і сення бытуюць у сялянскай мясцовасці і звязваюць кожнае новае пакаленне з вытокамі нашай культуры, як гэта, напрыклад, адбываецца ў аграгарадку Старое Сяло Веткаўскага раёна на другі дзень Вялікадня.
Старасельцы збіраюцца ў карагод каля Дома культуры, дзеляцца на дзве групы і разыходзяцца па баках. Адна група ідзе на «Вялікдзень», а іншая — на «Канаплёўку». На плячах нясуць косы, граблі, вілы.Бытуе сярод сялян такое меркаванне: чыя група больш, у таго сена будзе лепшым. З песнямі «Мы на сена ідзем, мы на новае...» жанчыны праходзяць свой аграгарадок. Святочнае шэсце вяртаецца да Дома культуры, у якім дырэктар Ала Маскаленка, кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Рэчанька» Антаніна Болбасава — і яго ўдзельніцы — Тамара Кірчанка,Надзея Малюшына, Клаўдзія Малюшына, Валянціна Бондар, Любоў Рачкова, Ніна Паўлючкова, Наталля Хацімцова, Ганна Медзіна ставяць вядро з зямлей.
У ім «вырошчваюць хрэн». Вакол водзяць карагод і пяюць песню: «Ой, хрэн, ты мой хрэн, садавой, яравой...»
Далей удзельнікі карагоду просяць кума даць хрэну. 
Ен гаворыць: — Не, не дам, яшчэ не вырас. 
Так старасельцы пяюць тры разы, пакуль «хрэн не вырас». Напрыканцыгульні зноў звяртаюцца да кума «даць хрэну»:
— Кум, дай хрэну!
— Бярыце хрэн, ён ужо вырас бальшы.
— Раз ён вырас, то к хрэну павінна быць і мяса!
— Будзе і мяса, будзе і сала, будзе і хрэн!
Пасля гэтых слоў удзельнікі абраду пачынаюць спяваць народныя песні, прыпеўкі, з верай і надзеяй на добры ўраджай, на добрае сена.
Фото Алексея Герасименко
Культура


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать