Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У вёсцы Казацкія Балсуны правялі свята стралы

9053 0 19:14 / 10.06.2016
У вёсцы Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна удзельніцы фальклорна-этнаграфічнага гурта «Казачка» правялі свята стралы.
Абрад пахавання антрапаморфнай стралы прыходзіцца на саракавы дзень пасля Вялікадня, на Ушэсце, «у чысты чацвер». Прыбраныя жанчыны, аднавяскоўцы і госці раёна збіраюцца ў цэнтры вёскі, водзяць карагоды па коле і спяваюць песні. Канцоўка адной мелодыі нанізваецца на другую, і расце гэты ланцужок, пашыраецца, як сам карагод.
Вясковыя жанчыны, трымаючы адна адну пад рукі, з песняй «Як пушчу стралу, вудоль па сялу...» накіроўваюцца за вёску да жытнёвага поля. На памежку, каля яго, сімвалізуючы снапы жыта, рассаджваюцца дзеці, паміж якімі жанчыны водзяць карагоды «крывыя танкі» для засцярогі жыцця і прадаўжэння роду. Потым з воклічкамі: «Чыя каша падгарэла»? — спрытна кідаюцца да дзяцей, падхопліваюць іх на рукі і падкідваюць уверх, што сімвалізуе вышыню будучага ураджаю. Затым самі бегаюць, куляюцца па жыце, каб не хварэць. Зрываюць тры каласы, якія кладуць каля абразоў, бяруць гузікі, манеты і закапваюць на полі жытнёвым прыгаворваючы: «Ляжы, мая страла, да таго году, каб жывы былі ўсе і здаровы». У загаворах чуваць водгукі старажытнай веры ў моц слова: «Як прайшла страла ўздоўж сяла, так, каб прайшлі ўсё гора і бяда міма нас!».
Па разнастайнасці песень, карагодаў, тэатралізацыі абрадавых рытуалаў, як водгукаў уміласціўлення маланкі-стралы, гэты абрад не ведае сабе роўных.
Таму невыпадкова, што старажытны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» вёскі Казацкія Балсуны мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Культура
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg