Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Вандроўка сорак першая. Ягаднае, Веткаўскі раён

20566 2 18:15 / 11.02.2017
Траскучы мароз і сонца былі аздабленнем лютаўскага дня. У такі час вёска становіцца бязлюднай. Асабліва калі ў ёй нават дзясятка жыхароў не набярэцца, а многія хаты ўжо пахаваны, ці як здані-прывіды ўглядаюцца ў вандроўнікаў.
Ягаднае... Якая прыгожая назва! І шкада, што вёска дажывае свой век разам з дзвюма бабулямі на вуліцы Слабада.
Мамачкі-зязюлькі мае!
На званок нам адчыніла Ніна Кавалёва. Яе споведзь пра ўласнае жыццё перапынялася спеўным выслоўем «мамачкі-зязюлькі мае». Гэты выраз, мне здаецца, як нельга лепш адлюстроўвае душэўнасць, шчырасць, дабрыню гэтай сялянкі. Як ні выкручваў лёс, а душа не ўвабрала ні кроплінкі злога.
Яе дзядулю Івана Цімафеевіча Помазава раскулачылі. Яна ж, Ніна, усім сэрцам успрыняла калгасны лад жыцця, шчыравала ў роднай гаспадарцы «Кастрычнік». У той час дзве вуліцы Ягаднага (амаль 70 двароў) былі дзвюма брыгадамі.
Папрацавалі мы, ой, як папрацавалі, але ўсё гэта было з такой радасцю, бо па працы і мелі, — дзеліцца цётка Ніна. — Збажыну жала, лён брала. Гадоў пяць я даяркай шчыравала. Ды чым толькі не займалася! У калгасе нашым было багата кароў, авечак мноства, куратнік вялікі. Ды і мы, кожны гаспадар вёскі, трымалі жыўнасць. Колькі свінаматак, парсючкоў выгадавала, мамачкі-зязюлькі мае! Бывала, пагрузіш у яшчыках на воз, і ў гадзіну ночы выязджаеш у Гомель на кірмаш. Па 50 — 70 рублёў за парася! Назад вяртаешся з такой радасцю, што ўсё збыла, вязеш кішэню грошай. Я ж удавіцай засталася рана, муж у 35 гадоў сыйшоў. Дык ведаеце, круцілася як тая вавёрка ў коле, і радасна было, што магу сама сыну матацыкла яго запаветнага набыць, а дачушцы — паліто з каўняром і шапку, не горш чым у іншых. Грошай я на пошту, на кніжку ашчадную, нанасіла багата. Тады «Волга» каштавала 9600, а ў мяне амаль на дзве машыны было.
Згарэлі тыя грошыкі ўдовіны. Але ж нягледзячы ні на што, як самы светлы і радасны час свайго жыцця цётка Ніна згадвае, якой заможнай была яе вёска. «Тады на лімузінах не раз’язджалі, жылі больш па сумленні, хабару кіраўнікі не бралі. Была дысцыпліна, быў парадак, хто б што ні казаў сёння пра камуністаў!» — зазначае далёкая ад вялікай палітыкі сялянка...
Увесь час, калі мы гутарылі з цёткай, хтосьці шкрабаў каля печы. Аказалася, куркі і пеўнік. Сялянка пашкадавала іх і ў мароз перасяліла ў хату.
Я ж учора ім загончык зрабіла, мамачкі-зязюлькі мае. Узяла колькі дошчачак, стала на каленцы і збіла гваздамі іх, — расказвае цётка Ніна. — І ледзь паднялася сама... Вось які ўжо ўзрост падціскае: з каленцаў сам чалавек устаць не можа.
Яна шчыра распавядала, што галоўная ўцеха — дзеці, унукі. Валя працавала сакратаром-машыністкай у розных арганізацыях у Касцюкоўцы, а зараз на пенсіі. Валодзя — кранаўшчык у Гомельскім порце. Унукі — Ванюша на «Гомсельмашы», Кацюша — выхавацелька ў дзіцячым садку. І ўсе штотыдзень пачаргова прыязджаюць да яе, матулі і бабулі, бо непакояцца, як яна? Ды вельмі ўжо цёпла ў яе гасцінным доме, з якога пайшлі ў вялікі свет.
Лідка-сучкаруб
Каб прабрацца да суседкі па вуліцы, нам прыйшлося, як кажуць, зайсці з тылу, па глыбокім снезе, адчыніць варотцы каля гаспадарчых пабудоў. Грукнулі ў дзверы, і нарэшце азвалася цётка Ліда, 1935 года нараджэння. Холадам і адзінотай, неўсталяванасцю патыхнула з жытла. Цяжка заставацца аднаму. Хваробы даймаюць, глухата, мала што радуе.
Як жа вы ў мой двор зайшлі? — пацікавілася жанчына. — Баюся неспадзяваных гасцей. Ды радасна, калі сёстры завітваюць з Гомеля і Рагачова. А так іншы раз толькі датупаем адна да другой з суседкай Нінай, хоць словам перакінуцца.
Ураджэнка вёскі Курган Жлобінскага раёна, Лідзія Астапенка пасля сямігодкі завербавалася ў Карэлію.
30 гадоў адрабіла ў брыгадзе на валцы лесу, сучкарубам. Там і абранніка сустрэла, беларуса Уладзіміра, з Ваўкавыска. Ва­дзіцелем працаваў ён на вялікім лесавозе. Ды гора напаткала. Неяк зімой ў слізгату занесла машыну ў кювет, а шафёра бярвеннямі заціснула. Вярнулася Лідка з заробкаў у Беларусь адна-аднымачка, вырашыла хату набыць. Купіла ў Ягадным, тады яшчэ шматлюднай вёсцы. Без мужыка пражыла: магла сама ўсё рабіць. Гаспадарку трымала. Цяпер ужо саму сябе дагледзець цяжка. Але ж і яна яшчэ курак з пеўнікам гадуе, пасяліла іх у марозны час у хаце, каля печы. Певень вельмі ўжо адметны, сыйшоў бы на вокладку любога выдання як сімвал сёлетняга года.
Хай жа будзе 2017-ы для нашых гераінь з Ягаднага як мага цяплейшым і шчодрым! Што ні кажы, а працай сваёй яны заслужылі гэта спаўна.































2017 г.

З гісторыі вёскі Ягаднае
Вядома з XX стагоддзя. З 1929 года — у складзе Шарсцінскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. Тады мелася 17 двароў, 102 жыхары. Калгас на землях Ягаднага ўтварыўся ў 1930-м. Перад Вялікай Айчыннай у вёсцы было 68 двароў, 142 жыхары. Акупанты спалілі 41 двор. Пяцёра вяскоўцаў загінулі на фронце.
160 жыхароў насялялі Ягаднае ў 1959-м. У 2004 годзе вёска налічвала 24 гаспадаркі, 32 жыхары. Храмавае свята вёскі — Другая Прачыстая.
Ягаднае з’яўляецца радзімай знакамітага камбайнера Героя Сацыя­лістычнай Працы Георгія Катлярова, ганаровага грамадзяніна Веткаўскага раёна. Георгій Макаравіч узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, шматлікімі медалямі. Зараз жыве на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі — у аграгарадку Шарсцін, у пяці кіламетрах ад Ягаднага. Шарсцін — радзіма слаўнага лётчыка, Героя Вялікай Айчыннай вайны Якава Мініна, 95-годдзе якога адзначаць землякі 22 красавіка.
Паблізу Ягаднага зна­ходзіцца радовішча цагельных глін і суглінкаў. Колісь тут працаваў цагельны завод.
Фото Олега Белоусова
Нашай долі адгалоскі
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Марыя 01/01/1970 03:00
Якая ж, усё ж, прыгожая наша родная мова! Як i наша беларуская вёсна, з такой прыродаю i з такiмi добрымi беларусамi! Дзякуй за вандроу'ку!
Цитировать
Гость 01/01/1970 03:00
Спасибо  за весточку с родной деревни,дом свой увидела.Бабушка Лида ,о которой рассказывается в очерке,купила дом у моих родителей,Они в 1988,после Чернобыльских событий,переехали ко мне в Краснодар.Как хочется,что бы деревня возродилась.Ведь здесь до войны работал сельским учителем мой дед: Морозов Петр Яковлевич,здесь,на минном поле зимой 1944 подорвался и остался без ноги,мой отец Морозов Виктор Петрович,отсюда ушел на фронт и не вернулся мой дед Иванов Михаил Аникеевич. Здесь на погосте мои бабушки и прадед.Это моя Родина.И отсюда я ушла в жизнь...
Цитировать
Горин_сайт.jpg