Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дзімамеркі: Лоеўскі раён

4580 0 15:46 / 25.08.2019
З XVI стагоддзя да 1941 года вёска насіла назву Дамаміркі. Я б расшыфравала яе так: дамам (хатам) мір! А паколькі цяперашняя назва гучыць інакш, то памкненне маё было знайсці ў вёсачцы Дзімамеркі Ручаёўскага сельсавета пенсіянера ці дзіця з імем Дзіма.

682559bd65a06db31d5922493b45be17.jpg
Іларыён Ігнаценка — адзін з аўтараў трохтомніка «Всенародная борьба против немецко-фашистских захватчиков в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь1941 г. — июль 1944 г.)»

Іларыён Ігнаценка служыў на Ціхаакіянскім, Чарнаморскім флоце, удзельнічаў у абароне Каўказа. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, шматлікімі медалямі СССР. У 1947-м працаваў інструктарам Гомельскага абкама КПБ, у жніўні ўжо вучыўся на курсах пракуратуры СССР ў Ленінградзе. Адначасова экстэрнам здаў экзамены па юрыдычных
дысцыплінах у мясцовы ўніверсітэт. У 1950-м з адзнакай скончыў экстэрнам гістфак Гомельскага педінстытута імя В. Чкалава, быў залічаны аспірантам Белдзяржуніверсітэта.

IMG_9543.JPG

З гісторыі вёскі

Яна была і ў складзе Расійскай імперыі пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, а з 1834 года ў Ручаёўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. У 1879-м — у Ручаёўскім царкоўным пры­ходзе. Часоўня, карчма меліся тут у канцы XVIII стагоддзя, жыло звыш 600 чалавек.
Калгас «Чырвоная Ніва» арганізавалі ў 1930-м. На той час гаспадарка валодала двума ветранымі млынамі і кузняй. У 1959 годзе калгас змяніў назву на «Камуніст». Звыш трохсот вяскоўцаў жылі ў Дзімамерках. Былі школа, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, дзіцячы садок, магазін. У 1999-м у вёсцы ўжо 226 жыхароў, 87 гаспадарак.
Зараз мясцовыя землі ў складзе КСУП «Саўгас «Зара». У вёсцы Дзімамеркі 62 двары, жыве 155 чалавек. Працуюць магазін, ФАП.

У памяці землякоў

Ураджэнец гэтае вёскі — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іларыён Ігнаценка, які ў 1947 — 1950 гадах працаваў пракурорам Гомеля, а ў 60-я гады мінулага стагоддзя быў дэканам юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта імя Леніна.
28 снежня землякі адзначаць 100-годдзе з дня нара­джэння славутага дзімамерца: у 1966-м яму было прысвоена званне прафесара, а праз тры гады Іларыён Мяфодзье­віч ужо ўзначальваў Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР, пазней займаў тут розныя пасады. Ён аўтар звыш 200 навуковых і метадычных работ. Навукоўцу цікавіла гісторыя рэвалюцыйных падзей у Беларусі, Грамадзянская вайна, пытанні нацыянальна-вызваленчага руху і дзяржаўнага будаўніцтва.
Як жа было не спыніцца і не сфатаграфаваць дом № 9 на цяперашняй Цэнтральнай вуліцы Дзімамерак, з якой пайшоў у навуку Іларыён Мяфодзьевіч? Як паведаміў пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў, разам з навукоўцамі і музейшчыкамі рэгіёна рыхтуецца канферэнцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Ігнаценкі, які ўнёс значны ўклад у станаўленне законнасці і дзяржаўнасці ў Беларусі. Член-карэспандэнт АН БССР, Іларыён Мяфодзьевіч з 1975 па 1986 год быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, адзначаны граматамі.
Матэрыялы пра славутага земляка ёсць у Музеі бітвы за Днепр і раённай бібліятэцы. З аўтабіяграфіі, напісанай самім Іларыёнам Мяфодзьевічам для асабістай справы пракуратуры Гомельскай вобласці, даведваемся, што нарадзіўся ён у шматдзетнай сям’і сялян-сераднякоў Мяфодзія Сцяпанавіча і Васіліны Васільеўны, у якіх было шасцёра дзяцей. У 1933-м Іларыён скончыў пачатковую сярэднюю школу ў Ручаёўцы, затым аднагадовыя педагагічныя курсы ў Брагіне. Пасля Клімавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума маладога заатэхніка размеркавалі ў адзін з земаддзелаў Амурскай вобласці, а ў кастрычніку
1939-га прызвалі на ваенную службу. У лютым 1947-га Іларыён быў дэмабілізаваны з флоту па стану здароўя. Ажаніўся з зямлячкай-настаўніцай, ураджэнкай вёскі Баршчоўка Аленай Скачко, якая ў пасляваенны час, калі муж узначальваў пракуратуру ў Гомелі, працавала ў СШ № 15.
Дарэчы, лоеўскія музей­шчыкі рыхтаваліся да каман­дзіроўкі ў сталіцу, у Нацыя­нальную Акадэмію навук. Атрымалі пісьмовую згоду на дапамогу ў падрыхтоўцы экспазіцыі пра земляка-дзімамерца Ігнаценку. А яшчэ планавалі пазнаёміцца са сваякамі Іларыёна Мяфодзьевіча, калі ўдасца звязацца з імі.

З роднага гнязда нікуды не выязджала

Марыя Булацкая падзялілася, што з Дзімамеркамі звязана ўсё яе жыццё. На свет з’явілася ў перадваенным 1940-м, таму ў памяці горыч страчанага дзяцінства. Се­дзячы на прызбе сваёй хаты разам з унучачкай гамяльчанкай Вікай, Марыя Дзмітрыеўна згадала, як вярнуліся з лесу ў спаленую вёску, галадалі.
— Але ж ведаеце, як дружна жылі! — расказала ветэран працы. — Збіраліся вось там, насупраць цяперашняй хаты нашай. Дзеці (а іх было ў дзімамерскіх сем’ях па трое-пяцёра) цягалі лазовае галлё, ламачча рознае. Дарослыя раскладвалі агонь, неслі варыць што ў каго было, вячэралі разам. Часу хапала і на размовы, і на ўвішную працу. Пешкі хадзілі, тады ж і не марылі пра падвоз транспартам. Я з мужам Аляксандрам разам (калі злажыць стаж) аддалі працы ў сельскай гаспадарцы 80 гадоў: большасць з іх на свінаферме.

І пачэсна, і адказна

Валянціна Краўчанка, дырэктар КСУП «Зара», яшчэ не так даўно ўзначальвала Ручаёўскі сельскі Савет, змалку ведае землякоў. Сяляне паважаюць Валянціну Віктараўну, бачаць, як рупіцца жанчына-дырэктар усюды паспець, клапоціцца пра маладых спецыялістаў. Каб ураслі ў гэтую зямліцу, адчулі яе сваёй, каб праца была ў радасць. Па­дзялілася: працаваць сярод сваіх людзей і пачэсна, і вельмі адказна для яе, дачкі ардэнаносца-цялятніцы Марыі Яромчык. Працоўная слава маці занатавана ў кнізе-хроніцы «Памяць» Лоеўскага раёна. Слухаючы Валянціну Віктараўну, я думала: яна сама ўжо гістарычная асоба!
Яна і падвезла мяне ў Дзімамеркі на сваім аўто. Спяшалася паведаміць вестку ветэранам гаспадаркі: камбайн выдзяляецца ім на абмалот зерня на ўласных палетках. Спытала ў дырэктара: ці ёсць у Дзімамерках хоць хто з імем Дзіма? Адказ з’явіўся нечакана сам у... асобе гамяльчаніна Дзмітрыя Булацкага, які прыехаў у Дзімамеркі адведаць бацькоў. Відаць, у свой час яны і назвалі сына ў гонар вёскі. Родная ж зямля дае сілы!

Марыя Булацкая з унучкай Вікай

Аляксей Агіевіч два тыдні шчыраваў на ўборцы ў роднай гаспадарцы, а з верасня будзе вучыцца ў Гомелі ў чыгуначным каледжы


Прадавец магазіна № 1 Брагінскага райспажыўсаюза Алена Дзьячкова звыш 15 гадоў працуе ў гандлі, маці траіх дзяцей

IMG_9576.JPG
Сацыяльны работнік Валянціна Казлянок абслугоўвае дзядуль і бабуль у трох населеных пунктах Лоеўшчыны

Нашай долі адгалоскі


20240419_091146.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать