У лістападзе 1942 года масквічы ўжо маглі пабачыць экспазіцыю “Белоруссия живет, Белоруссия борется, Белоруссия была и будет советской». Выстава працавала ў Дзяржаўным гістарычным музеі на Краснай плошчы да жніўня 1944 года. На ёй было прадстаўлена звыш 300 экспанатаў.
30 верасня 1943 года ЦК КП(б)Б пастанавіў стварыць музей па гісторыі барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і часова размясціць яго ў будынку Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы на базе выставы “Белоруссия живет...”
22 верасня ў адным з ацалелых будынкаў — Доме Прафсаюзаў на плошчы Свабоды — урачыста адкрылі музей. Тут былі прадстаўлены зброя, сцягі, парашуты, чырвонаармейскія кніжкі, ваенныя білеты лісты, у тым ліку і нямецкія, лыжы, кавалерыйскія сёдлы і многае іншае. Паколькі беларускі музей быў першым такога профілю, то і савецкія ваенныя карэспандэнты перадавалі яму ў 1944-1945 гадах свае ўнікальныя фотаздымкі.
У 1966 музей перабраўся ў будынак на Ленінскім праспекце, 25а (зараз праспект Незалежнасці) і праіснаваў тут да 2014-га. (У 1977-м побач з ім пачала працаваць унікальная экспазіцыя ваеннай тэхнікі і ўзбраення пад адкрытым небам).
У красавіку 2010 года па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачалі ўзводзіць новы будынак на праспекце Пераможцаў Кіраўнік дзяржавы заклаў капсулу з пасланнем патомкам у гранітны элемент, зараз ён як экспанат захоўваецца ў музеі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця новага музея адбылася 2 ліпеня 2014 года.
У новым будынку на плошчы звыш 3 тысяч квадратных метраў знаходзяцца 10 выставачных залаў, якія выбудаваны згодна храналогіі падзей. У іх дэманструецца звыш 8 тысяч музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў.
Створаны сучасны візуальны экспазіцыйны кантэнт з выкарыстаннем рэканструкцыі гістарычных падзей. Адчынены новыя залы, у якіх прадстаўлены сілавыя структуры Рэспублікі Беларусь. У рэжыме 3D працуе так званы туманны экран у зале, дзе дэманструецаа акупацыйны рэжым на тэрыторыі нашай краіны.
Сёння Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праву лічыцца нацыянальнай каштоўнацю краіны. Фонды яго складаюцца з 30 калекцый, налічваюць звыш 154 тысяч адзінак захоўвання.
У 2018 годзе БЕЛТА разам з музеем распачалі сумесны праект “Партызанскі летапіс”. Ён на шасці мовах распавядае пра жыццё беларускіх партызанаў у гады Вялікай Айчыннай. Усяго да 3 ліпеня 2019 года створана больш чым 40 старонак гэтага унікальнага летапісу.