Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Сёння спаўняецца 150 год з дня нараджэння Ларысы Пятроўны Косач-Квіткі вядомай як Леся Украінка

2100 0 21:00 / 25.02.2021
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжная выстава "Украінская Касандра". На ёй можна азнаёміцца з багатай творчай спадчынай паэтэсы: поўнымі зборамі твораў, публіцыстыкай і пісьмамі, згадкамі сучаснікаў, літаратурна-біяграфічнымі партрэтамі. Як адзначыў на адкрыцці выставы генеральны дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі, "Лесю Украінку заўсёды ведалі і любілі ў Беларусі, яе творы перакладалі многія вядомыя беларускія аўтары. У фондах нашай бібліятэкі налічваецца звыш 250 розных выданняў, звязаных з яе творчасцю” І на гэтай выставе прадстаўлены унікальныя кнігі, якія з’яўляюцца вялікай рэдкасцю ў свеце, напрыклад, экземпляры 1923-1924 гадоў”.

На выставе можна пабачыць каштоўнае выданне "Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка): біографічні матеріали, спогади, іконографі" (2015), якое складаецца з арыгінальных тэкстаў аўтара, успамінаў, артыкулаў і фота. Вялікая частка кнігі – успаміны і пісьмы сястры Лесі Украінкі — Ісідоры Косач-Барысавай.

Прадстаўлена і музычная спадчына: копіі нотных запісаў песень на вершы Лесі, а таксама зборнік народных украінскіх песень, запісаных з яе голасу. У раздзеле “Іконаграфія” — невядомыя дакументы з прыватных архіваў.

Выстава падрыхтавана сумесна з пасольствам Украіны ў Беларусі і Беларускім грамадскім аб’яднаннем украінцаў “Ватра” .

Пазнаёміцца з выставай можна да 25 мая.
Новости Беларуси


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать