Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У Мазыры, у гарадской выставачнай зале, праходзіць выстава творчай суполкі “Абуджэнне”

5715 0 02:41 / 05.11.2015
Мазырскага гледача цяжка здзівіць новым вернісажам: мастацкія традыцыі ў горадзе над Прыпяццю багатыя. Аднак сталічныя госці – калегі мясцовых майстроў пэндзля ўнеслі разнастайнасць у багатую выставачную дзейнасць рэгіёна. У гарадской выставачнай зале свае творы прэзентавалі майстры перасоўнай творчай суполкі “Абуджэнне” – прафесар мастацтвазнаўства Акадэміі мастацтваў Беларусі Яўген Шунейка, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі і Уладзімір Сайко. Імёны вядомыя ў мастацкіх кругах і за межамі Беларусі. У Мазыр прыехалі ўсе, акрамя прафесара: не змог з-за занятасці.
На палотнах Мазыршчына сучасная і яе гісторыя, у тым ліку тэма Першай сусветнай вайны. Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы даюць уяўленне аб каларыстычным багацці родных пейзажаў, закранаюць незажываючую рану чарнобыльскай трагедыі. Праз гэтыя тэмы праходзіць сувязь нацыянальнага жывапісу з вялікімі эпохамі еўрапейскага мастацтва. Мастакі ўжо не адзін год адпраўляюцца ў творчыя вандроўкі ў розныя куткі краіны, каб адлюстраваць на палотнах самыя прыгожыя беларускія краявіды. Так дайшла чарга і да Мазыршчыны, якая, па словах аўтараў экспазіцыі, сапраўдная крыніца натхнення для людзей творчых. Госці, узброіўшыся мальбертамі і фарбамі, адпраўляліся на эцюды. І засталіся задаволенымі творчым дэсантам на Палессе. Вынікам яго сталі новыя палотны са знаёмымі для мясцовых гледачоў краявідамі. Дарэчы, новыя творы таксама прысутнічалі ў экспазіцыі і іх аўтарам удалося ўнесці адметныя ноткі ў мастацкі летапіс нашага краю.
Падчас адкрыцця выставы размова ішла таксама пра сучасны стан беларускага мастацтва. Мастакі паабяцалі, што пасля закрыцця экспазіцыі кожны з іх перадасць па некалькі сваіх работ у фонд Мазырскага краязнаўчага музея. Сярод гледачоў было нямала выхаванцаў мастацкай школы, студый выяўленчага мастацтва. І майстар-клас ад мэтраў жывапісу – тое, што так патрэбна творчай моладзі. Некаторым жа наведвальнікам выставы пашанцавала яшчэ больш: дамоў яны вярталіся з уласнымі партрэтамі пэндзля і алоўка масцітых майстроў.







Фото аўтара
Новости Беларуси
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg