Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У ГДУ імя Ф. Скарыны адбудзецца адкрытая лекцыя славіста Іны Каліты

2547 0 21:54 / 22.02.2019

25 лютага на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбудзецца адкрытая лекцыя беларускага і чэшскага славіста Іны Каліты.

Доктар філасофіі кандыдат філалагічных навук Іна Уладзіміраўна Каліта, беларускаі і чэшскі славіст прачытае лекцыю “Кампаратыўная фразеалогія”.

Як паведаміла дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян, Іна Уладзіміраўна Каліта – старшы навуковы супрацоўнік кафедры багемістыкі аддзялення славістыкі педагагічнага факультэта універсітэта імя Яна Эвангелісты Пуркіне (г. Усці-над-Лабай, Рэспубліка Чэхія). Сфера яе навуковых інтарэсаў – славістыка; моўная і літаратурная кампаратывістыка; лінгвакультуралогія; сацыялінгвістыка (субстандарты: трасянка, слэнг); фразеалогія.

Паміж педагагічным факультэтам універсітэта імя Яна Эвангелісты Пуркіне (г. Усці-над-Лабай, Рэспубліка Чэхія) і філалагічным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны заключаны дагавор аб супрацоўніцтве.

Іна Каліта прачытае лекцыю, правядзе прэзентацыю свайго апошняга выдання “Чэшска-беларускага слоўніка фразеалагізмаў”. Плануецца абмеркаванне сумесных навукова-даследчых праектаў.

Пачатак у 12.00.

Образование


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать