Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Пра дом, які дапамагае жаданням спраўдзіцца

2347 0 00:48 / 19.06.2013
Дзеці з парушэннямі слыху — асаблівыя і незвычайныя. Але, на першы погляд, іх наўрад ці можна адрозніць ад дзяцей, што не маюць такой асаблівасці: яны «сядзяць» у сацыяльных сетках, вучацца ў школе, паступаюць ва ўніверсітэты, наведваюць гурткі, гуляюць на вуліцы ў футбол і валейбол, сябруюць паміж сабой, любяць вырабляць нешта сваімі рукамі... У фільме Валерыя Тадароўскага «Краіна глухіх» герой з асаблівасцямі слыху казаў: «Я не ўмею чытаць, толькі меню ў рэстаране. Кепская школа была, настаўнікі нас баяліся». У Гомельскай спецыялізаванай школе № 70 для дзяцей з парушэннямі слыху навучэнцы ўмеюць не толькі чытаць. Увесь калектыў школы працуе на тое, каб сфарміраваць у іх неабходныя для жыцця ў грамадстве навыкі і даць веды. Адзін з такіх паспяховых прыкладаў супольнай працы — выпускніца 10-га класа Карына Шпакава. Яна стала пераможцай адборачнага тура па падрыхтоўцы да ўдзелу ў першай міжнароднай алімпіядзе «Інтэлектуальны марафон» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які адбудзецца ў чэрвені ў Польшчы. Усяго ў адборачным туры бралі ўдзел 14 таленавітых дзяцей з асаблівасцямі развіцця: два дні праходзілі навучанне па біялогіі, экалогіі і матэматыцы, а ў заключны дзень было тэсціраванне, дзе і вызначылі прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнароднай алімпіядзе. Сярод іх апынулася і Карына. Дзяўчына распавяла, што ёй падабаецца вучыцца ў школе, падабаюцца настаўнікі школы і тое, як яны праводзяць урокі, выкладаюць матэрыял, як ставяцца да вучняў. Пасля школы Карына хоча паступіць у Гомельскі машынабудаўнічы каледж, а пасля яго ў тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Дзяўчына лічыць, што школа дала ёй магчымасць спраў­дзіць свае жаданні, бо зараз яна можа працаваць і вучыцца разам з людзьмі, якія чуюць. Школа № 70, выпускніцай якой з’яўляецца Карына, заснавана ў 1996 годзе. На да­дзены момант гэта адзіная ў рэспубліцы школа для дзяцей з парушэннямі слыху, якая не з’яўляецца ўстановай інтэрнатнага тыпу. Вучні жывуць у сваіх сем’ях і кожны дзень прыходзяць на ўрокі, як і ўсе дзеці. На думку дырэктара школы Станіславы Сівец, якая стаяла ля вытокаў стварэння гэтай установы, безумоўным плюсам навучання дзяцей з асаблівасцямі слыху не ў інтэрнаце з’яўляецца магчымасць развіваць навыкі маўлення ў натуральных умовах. — Дзеці дабіраюцца ў школу грамадскім транспартам, самастойна наведваюць крамы, паліклінікі і іншыя грамадскія месцы, — заўважыла Станіслава Сівец. Школа супрацоўнічае са шматлікімі гомельскімі ўстановамі, сярод якіх краязнаўчы музей, дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, ДК і спорткомплекс ЧУП «ВІПРА». А нядаўна гэты спіс дапоўніла і студыя Fresh Design. Дызайнеры-графітысты размалявалі дзіцячую альтанку, што знаходзіцца на тэрыторыі школы. Кіраўнік студыі Сяргей Волкаў тлумачыць: — Нам падабаецца займацца дабрачыннасцю, бо для нас вельмі важна зрабіць такім вось асаблівым дзеткам нешта карыснае і прыемнае. А для нас гэта амаль нічога не каштуе, бо балончыкі і фарбы мы ўжо маем. Станіслава Сівец лічыць, што школа — гэта паўнавартасны дом, у якім збіраюцца аднадумцы: настаўнікі, дзеці, бацькі. Ёй хацелася б, каб дзеці выходзілі з гэтага дома выдатнымі людзьмі.
Фото Аляксандр Вяснін
Образование
АктивАвто.jpg

Отор.jpg
морозовичи-агро9.jpg
0 Обсуждение Комментировать
АктивАвто.jpg