Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Дэлегацыя Рыжскай беларускай школы прыбыла ў Гомель

2058 0 22:43 / 28.10.2013
Яе прадстаўнікі наведалі гарадскую сярэднюю школу № 72, усклалі кветкі да Вечнага агню, што на плошчы Працоўнай, пабывалі на экскурсіі па Палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў з наведваннем сабора Святых Пятра і Паўла. Таксама рыжскія педагогі ўбачылі рэдкія экспанаты ў музеі ваеннай славы і музеі крыміналістыкі Гомеля. Увечары іх чакалі экскурсія на кандытарскую фабрыку «Спартак», а таксама наведванне гарадской гімназіі № 36 імя І. Мележа. Паездка разлічана на некалькі дзён. Прадстаўнікі Рыжскай дэлегацыі пабудуць у Мазыры і Рэчыцы, дзе для іх арганізуюць аглядныя экскурсіі па беларускіх гарадах, пакажуць выдатныя мясціны. У сераду дэлегацыя вернецца ў абласны цэнтр. Тут для педагогаў Рыжскай беларускай школы арганізуюць паездкі ў карцінную галерэю імя Г. Вашчанкі і музей энергазберажэння. Удзельнікі сустрэчы змогуць пабываць на спектаклі ў Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек, а таксама наведаць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ад педагогаў Гомельскага Плаца творчасці дзяцей і моладзі. Завершыцца паездка дэлегацыі ў Жлобіне, дзе яе прадстаўнікі наведаюць мемарыял у гарадскім пасёлку Чырвоны Бераг.
Образование
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg