Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Невычэрпны талент даследчыка

2391 0 12:00 / 22.01.2008
Загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер за цыкл работ «Беларуская літаратура ў славянскім і сусветным кантэксце» напрыканцы 2007 года ўдастоены галоўнай навуковай узнагароды краіны — прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яго грунтоўнае даследаванне (8 манаграфій, аб’яднаных адзінай тэмай, 7 артыкулаў, 4 з якіх апублікаваны ў аўтарытэтных замежных выданнях Польшчы і Славеніі) на конкурсе НАНБ прызнана лепшым у галіне гуманітарных навук.



Прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер — шырокавядомы ў Беларусі і за яе межамі вучоны ў галіне айчыннага і славянскага літаратуразнаўства. Ён таленавіты педагог, арганізатар навукова-даследчай працы, прапагандыст беларускай літаратуры і літаратурнай навукі ў блізкім і далёкім замежжы. На працягу амаль чвэрці стагоддзя Іван Фёдаравіч узначальвае кафедру беларускай літаратуры Гомельскага універсітэта, актыўна ўдзельнічае ў навуковым і літаратурна-творчым жыцці рэспублікі, у падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных кадраў. Вучоны рэгулярна выступае з праблемнымі дакладамі на міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах. Іван Фёдаравіч аказвае значную дапамогу саветам па абароне дысертацый у якасці афіцыйнага апанента і эксперта. Ён падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук.
На падставе глыбокага аналізу разнастайнага фактычнага матэрыялу даследчык здолеў пераканальна паказаць, што станаўленне беларускай літаратуры з самай ранняй пары адбывалася не ізалявана ад літаратуры сусветнай, а з улікам яе вопыту. І што яна не толькі засвойвала перадавыя дасягненні еўрапейскай літаратуры, але і зрабіла свой значны ўнёсак у сусветную культуру.
І. Ф. Штэйнер паспяхова спалучае канкрэтны, заглыблены разгляд той ці іншай складанай праблемы (напрыклад, праблемы развіцця жанра балады) і шырокае, панарамнае вывучэнне гісторыка-літаратурнага працэсу на вялікім часавым адрэзку. Гэта бачна ў працах «Шматмоўная літаратура Беларусі ХIХ стагоддзя» (2002 г.) або «Споведзь перад Богам і людзьмі: Беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў» (2007 г.).Такі падыход дазволіў вучонаму ўбачыць канкрэтныя праявы рэальнага ўзаемадзеяння беларускай літаратуры ХІХ — ХХ стагоддзяў і літаратуры рускай, польскай, украінскай, балгарскай, харвацкай, па-новаму прачытаць творчасць многіх сучасных пісьменнікаў. Напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, творчае развіццё якога адбывалася пад дабратворным уздзеяннем вялікіх еўрапейскіх, рускіх, украінскіх, польскіх паэтаў: Дантэ, Байрана, Блока, Шаўчэнкі, Міцкевіча.
На аснове глыбокага вывучэння канкрэтнага матэрыялу І. Ф. Штэйнер зрабіў шэраг абагульняючых вывадаў адносна ўнутраных заканамернасцей развіцця айчыннага пісьменства. Ён распрацаваў новую методыку параўнальна-супастаўляльнага вывучэння літаратур, якія знаходзяцца на розных узроўнях свайго развіцця. Яго кніга «Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя» з’яўляецца вучэбным дапаможнікам для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ. Іншыя працы актыўна выкарыстоўваюцца пры вывучэнні курса гісторыі беларускай літаратуры ХІХ і ХХ стагоддзяў.
М. Мушынскі,
доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі



Образование
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg