Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Упэўненасці і новых перамог (фота)

2890 0 21:44 / 17.12.2013
50 лепшых вучняў Гомельшчыны атрымалі прэміі аблвыканкама за высокія дасягненні ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. Урачыстая цырымонія прайшла ў абласным культурным цэнтры. 27 лаўрэатаў былі адзначаны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Пераможцы інтэлектуальных конкурсаў і спаборніцтваў атрымалі ўзнагароды з рук старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дворніка. Губернатар адзначыў, што школьнікі Гомельшчыны з года  ў год дэманструюць выдатныя вынікі ў вучобе, творчасці, спорце, грамадскім жыцці. Ён пажадаў бацькам – ганарыцца сваімі дзецьмі, педагогам –  моцнага здароўя і цярпення, а вучням – упэўненасці і новых перамог. У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта РБ – галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Анатолій Ліс і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Марыя Бондар. IMG_0331 IMG_0334 IMG_0338 IMG_0349 IMG_0365 IMG_0370 IMG_0373 IMG_0379 IMG_0381 IMG_0385
Фото Вячаслава СУХАДОЛЬСКАГА
Образование
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg