Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Вырашчанае ўбіраюць і пра будучае дбаюць

1386 0 23:12 / 24.01.2008
У гэтыя гарачыя жнівеньскія дні, у тым ліку і ў выхадныя, свой рабочы дзень старшыня Гомельскага райвыканкама У. С. Маёраў пачынае рана,
за рулём легкавога аўтамабіля. Уладзімір Сяргеевіч аб’язджае палі, дзе ўжо не толькі ў поўным разгары жніво, а ў комплексе вядуцца і іншыя неадкладныя гаспадарчыя работы, у першую чаргу ідзе падрыхтоўка
да сяўбы азімых пад ураджай 2005 года.
У суботу з самай раніцы ў паездку па раёне У. С. Маёраў узяў начальніка райсельгасхарчу В. Ф. Мохараву і журналіста “Гомельскай праўды”. Па дарозе Уладзімір Сяргеевіч напомніў, што іх раён адносіцца да ліку валаабразуючых. Ён выдае 17 працэнтаў ад усёй сельскагаспадарчай прадукцыі ў вобласці. Па гэтым паказчыку і ў рэспубліцы займае трэцяе месца, прапусціўшы наперад толькі хлебаробаў Мінскага і Баранавіцкага раёнаў. У агульнай прадукцыі салідную долю займае збожжа. Летась яго намалацілі крыху больш за 32 тысячы тон, а сёлета маюць намер валавы збор хлеба давесці да 50 тысяч тон.
— Звярніце ўвагу, — дапаўняе старшыню райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. Ф. Мохарава, — такую важную прыбаўку мы атрымаем не столькі за кошт пашырэння плошчаў пад збожжавыя і зернебабовыя культуры, колькі за кошт павышэння іх ураджайнасці. Хлеб добры. І не толькі ў лепшых нашых гаспадарках, а і ў большасці эканамічна слабейшых.
Ад 30 да 40 цэнтнераў, а на асобных культурах і значна больш збожжа намалочваюць у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах імя Урыцкага, “Лапацінскі”, “9 Мая”, “Чырвоны маяк”, некаторых іншых. У вёсцы Лапаціна, напрыклад, піваварны ячмень, на які сёлета звернута асаблівая ўвага ў рэспубліцы, дае ўраджай зараз па 53,2 цэнтнера. Праўда, тут і землі добрыя.
— А ў нас жа ёсць і пяскі, — гаворыць
У. С. Маёраў. — У сярэднім землі раёна ацэньваюцца ў 26 бала-гектараў. Спадзяёмся, што на кожны па канчатковых выніках жніва атрымаем па 1,2 — 1,3 кілаграма збожжа. Далей Уладзімір Сяргеевіч заўважыў, што хлебаробам не трэба напамінаць пра іх асноўны абавязак. Людзі зараз працуюць у напружаным рытме. Па магчымасці ўся ўборачная тэхніка задзейнічана ў рабоце. Тэмпы часам некалькі збівае надвор’е. Але на месцах у гаспадарках яму супрацьпастаўляецца высокая арганізаванасць работ.
У гэтым мы пераканаліся і на прыкладзе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “9 Мая”. Тут у работу былі ўключаны ўсе сем камбайнаў. Уборачная плошча — 1250 гектараў. На дзень нашага прыезду была абмалочана амаль палавіна пасеваў.
— Мы добра падрыхтаваліся да жніва і з першага ж дня актыўна ўключыліся ва ўборачны працэс, — сказаў старшыня кааператыва М. І. Асіпенка, які сустрэў нас прама ў полі. — Маглі б убраць ужо значна больш, ды дажджы збіваюць рытм. Але тэхніка ў нас пастаянна ў полі. Як толькі ветрык прасушвае збажыну, адразу ж прыступаем да абмалоту, нягледзячы на тое, што яна некалькі пераўвільготнена.
У гэты ж дзень разам агледзелі ўчастак трыцікале. Міхаіл Іванавіч узяў у рукі некалькі каласкоў. Прыгожыя. Выдатна налітыя буйным зернем. Цэнтнераў да 40 з гектара выйдзе. А пасля абеду трыцікале пачалі ўбіраць.
Звярнуў я ўвагу і на той факт, што ў “9 Мая” амаль няма разрыву паміж жнівом і ўборкай саломы. У полі працавала адразу некалькі прэс-падборшчыкаў. Больш таго, на вызваленай ад саломы плошчы вялі ворыва трактары з плугамі. Вяскоўцам дапамагаюць у гэтай рабоце механізатары Уладзімір Смолій і Павел Шкробат з Гомельскага райаграсервісу (на здымку). Абодва механізатары не толькі дабіваюцца што-дзённа добрай выпрацоўкі, а і вядуць ворыва вельмі якасна.
— Вось так высокаэфектыўна працуюць нашы механізатары і ў іншых гаспадарках раёна, — паведаміў дырэктар райаграсервісу Уладзімір Максіменка.
А старшыня райвыканкама дадаў, што многія раённыя арганізацыі зараз як могуць дапамагаюць вяскоўцам. У раёне ў комплексе вядуцца многія работы, хаця найбольш сіл скіравана па-ранейшаму на ўборку вырашчанага ўраджаю. Шмат увагі ўжо ў гэтыя дні ўдзяляецца і закладцы будучага. У якіх бы гаспадарках у гэты дзень мы ні пабывалі, паўсюдна на палях пасля камбайнаў працавалі прэс-падборшчыкі, машыны і трактары па адвозцы цюкоў саломы, трактары з плугамі і культыватарамі. Дзе выро-шчваецца лён, поўным ходам вялося яго церабленне.
Днём і ноччу ўключаны ў работу сушыльныя і зернеачышчальныя агрэгаты. Са збожжатакоў зерне ў першую чаргу адгружаецца дзяржаве і засыпаецца на пасяўныя мэты, а затым ужо на фураж.
Нягледзячы на вялікія ўборачныя і пасяўныя плошчы Гомельскі раён у абласной зводцы па тэмпах работ на сёння знахо-дзіцца ў ліку лепшых.
Сцяпан БАЛОТКІН
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg